23 красавiка 2024, aўторак, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто сядзеў побач з Лукашэнкам у фінале «Міс Беларусь-2016»

33

За фіналам конкурсу «Міс Беларусь» дыктатар назіраў у кампаніі прыгожых дзяўчат.

Журналісты tut.by даведаліся, хто сядзеў па правую руку Лукашэнку, а хто - па левую.

СКРЫНШОТА З ВІДЭАСЮЖЭТА КАНАЛА «АНТ»

Падчас свайго выступу на сцэне дыктатар прызнаўся, што прыйшоў у Палац спорту на конкурс «Міс Беларусь», «каб аддаць даніну павагі нашым выдатным жанчынам».

- Ды што ж тут казаць - каб усім вам прызнацца ў каханні. Бо нашы жанчыны - гэта перлы ў каралях беларускага народа, - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён павіншаваў удзельніц конкурсу, паспачуваў журы, што давялося выбіраць найпрыгажэйшую з прыгожых, і сказаў, што, на яго думку, пераможцы ўсе.

Па левую руку ад Лукашэнкі ў залі сядзела вядучая «Белтэлерадыёкампаніі» Паліна Шуба. Больш за 10 гадоў таму 12-гадовая Паліна ўручала кветкі Аляксандру Лукашэнку на адкрыцці Палаца культуры ў Старых Дарогах. У 2011 годзе дзяўчына скончыла БДТУ па спецыяльнасці «эканаміст-маркетолаг у дрэваапрацоўчай галіне», сумяшчаючы вучобу з працай у мадэльным агенцтве. У 2008 годзе Паліна Шуба была заўважаная сярод фіналістак «Міс-Беларусь». Затым у яе кар'еры значыцца тэлевізія і служба пратаколу Лукашэнкі. У 2015 годзе дзяўчына выйшла замуж за менчука Валерыя Шапчыцу.

Са слоў тэлевядучай, яна прапрацавала ў службе дзелавога пратаколу Лукашэнкі «даслоўна паўгода». «Не разумею сама, чаму такая цікавасць вакол маёй персоны. Варта было апынуцца побач на хакеі з Лукашэнкам у 2014 годзе», - распавяла Паліна.

У ЖНІЎНІ 2015 ГОДА ПАЛІНА ШУБА ВЫШЛА ЗАМУЖ.
ФОТА З INSTAGRAM КАРЫСТАЛЬНІКА @VICTORIA_ALESHKO

Па правую руку ад дыктатара ў залі сядзела акторка Купалаўскага тэатра і спявачка Марта Голубева.

ФОТА: GAZETABY.COM

У 2008 годзе Марта Голубева танчыла побач з Лукашэнкам на святочным канцэрце ў Дзень незалежнасці 3 ліпеня. Дзяўчыне тады было 18 гадоў. Яна выступала ў ансамблі «Верасы», а ў 2012 годзе скончыла тэатральны факультэт Акадэміі мастацтваў і з тых часоў працуе ў Купалаўскім тэатры.

Марта Голубева ў ролі Паўлінкі.
ФОТА: З САЙТА KUPALAUSKI.BY

У прэс-службе Лукашэнкі «Еўрарадыё» тлумачылі, што пастанова аб тым, хто будзе сядзець побач з кіраўніком дзяржавы на мерапрыемстве, прымае служба прэзідэнцкага пратаколу сумесна з арганізатарамі мерапрыемства і профільнай установай. Пры гэтым выбар залежыць ад фармату: побач з кіраўніком павінен сядзець той, хто можа нешта расказаць на тэму мерапрыемства. Гэта, мабыць, адзінае правіла, сказалі тады ў прэс-службе. У паездках па прадпрыемствах, напрыклад, Лукашэнку, як правіла, суправаджаюць чыноўнікі і гаспадарнікі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках