28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафсаюз дапамог машыністу з Берасця адстаяць права на працу

Аляксандр Сахарук двойчы атрымліваў апавяшчэнне пра непадаўжэнне кантракта, але дзякуючы прафсаюзу РЭП працы не пазбаўляўся.

Ветэран вайны ў Афганістане, машыніст вежавага крана з Берасця Аляксандр Сахарук стаў цікавіцца працоўным заканадаўствам у 2005 годзе, калі западозрыў, што наймальнік яго падманвае, піша praca-by.info.

Аляксандр Сахарук

- У 2011 годзе мне ў рукі выпадкова трапіў бюлетэнь «Працоўная салідарнасць», які дадому прынесла дачка. На наступны ж дзень я звязаўся з актывістамі прафсаюза і вось ужо пяць гадоў з'яўляюся сябрам прафсаюза РЭП, - распавёў Аляксандр Сахарук.

- Прафсаюз РЭП рэальна дапамагае такім рабочым, як я. Двойчы я атрымліваў апавяшчэння пра непадаўжэнне кантракта, але дзякуючы прафсаюзу РЭП працы не пазбаўляўся. Не аднойчы мы выйгравалі суды. Калі мяне незаконна перавялі з пасады машыніста вежавага крана ў прыбіральшчыкі тэрыторыі, мы дамагліся скасавання гэтага загаду і выплаты маральнай шкоды.

Сёння я працую ў КУП «Брэстжылбуд». Цяпер заканадаўства там у асноўным выконваецца, але ёсць пытанні ў ахове працы. Я не перастаю агучваць праблемы, некаторыя з іх вырашаюцца.

Калі працаваў у Будтрэсце №8, то быў адзіным сябрам прафсаюза РЭП на пяцітысячны калектыў. У «Брэстжылбуд» я адзіны сябра прафсаюза РЭП на двухтысячны калектыў. Людзі плацяць грошы ФПБ, таму што баяцца, што з імі не падоўжаць кантракт, і яны застануцца без кавалка хлеба. Іх увесь час запалохваюць: не дай бог, хто-небудзь выйдзе з ФПБ і пойдзе ў іншыя прафсаюзы.

Не магу сказаць, што я не баюся (толькі дурні не баяцца), але ж у нас ёсць заканадаўства, і прафсаюз дапамагае мне дамагацца яго выканання. Я не адзін, у нас сур'ёзная машына, якая шмат што можа. Прафсаюз і павінен існаваць для таго, каб падтрымліваць і дапамагаць працоўным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках