24 красавiка 2024, Серада, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі або сілавікі: хто даражэй абыходзіцца беларусам?

28
Чыноўнікі або сілавікі: хто даражэй абыходзіцца беларусам?

Акрамя чыноўнікаў для разгрузкі бюджэту варта скараціць сістэму МУС, Следчы камітэт і іншыя сілавыя структуры.

Падчас «усебеларускага нацыянальнага сходу» Лукашэнка запатрабаваў зрэзаць дзяржапарат і павысіць заробак пакінутым чыноўнікам.

Першым выконваць распараджэнні кіраўніка дзяржавы ўзяўся старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра. У эфіры беларускай тэлевізіі ён заявіў пра гатоўнасць .скараціць колькасць сваіх падначаленых на 20%.

Ці дазволіць гэта павялічыць эфектыўнасць дзяржслужбоўцаў ці хаця б зэканоміць?

Уладзімір Кавалкін: Скарачаць трэба, але зусім не службоўцаў

На думку кіраўніка праекта «Кошт Ураду» эканаміста Уладзіміра Кавалкіна, перш чым кагосьці скарачаць, трэба правесці аналіз тых функцый, якія гэтыя чыноўнікі ажыццяўляюць, паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

- Інакш можа атрымацца як мінулым разам, калі скарацілі «па галовах», а потым працаваць не было каму, - тлумачыць экспэрт.

Ён мяркуе, што колькасць чыноўнікаў у Беларусі, насуперак усеагульнай думцы, не з'яўляецца залішняй:

- Справа ў тым, што ў нас шмат не чыноўнікаў, а бюджэтнікаў - гэта значыць, тых, хто атрымлівае заробак з бюджэту. Фактычна, адбываецца пераразмеркаванне падаткаў за кошт тых, хто працуе ў рэальным сектары, у дачыненні да тых, хто працуе за кошт бюджэту, - тлумачыць кіраўнік праекта «Кошт Ураду».

Самая ж залішняя колькасць бюджэтнікаў, са слоў Уладзіміра Ковалкіна, належыць МУС, Следчаму камітэту і іншым сілавым установам.

- Калі палічыць колькасць міліцыянтаў на душу насельніцтва, то Беларусь апынецца на першым месцы ў свеце па гэтым паказчыку, - падкрэслівае ён.

На думку суразмоўцы, чарговае масавае скарачэнне чыноўнікаў - гэта папулізм, які людзям ужо парадкам надакучыў.

- Скарачаць трэба, але зусім не ў тых месцах, - дадае Уладзімір Кавалкін.

Алена Арцёменка: Павысіць чыноўнікам заробак не атрымаецца

Як нагадвае аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Алена Арцёменка, такое скарачэнне, толькі на 25%, ужо адбывалася ў Беларусі некалькі гадоў таму.

- Частка чыноўнікаў тады была звольненая, але ў асноўным адбылася аптымізацыя пакета вакансій без рэальнага звальнення людзей, - звяртае ўвагу экспэрт. - Адпаведна, ні эфекту эканоміі не было дасягнута, ні значнага скарачэння дзяржапарату.

Ёсць рызыка, што такая сітуацыя можа паўтарыцца і цяпер, мяркуе экспэрт.

Кажучы пра ініцыятыву павышэння заробкаў пакінутым беларускім чыноўнікам, аналітык BISS сумняваецца, што гэта рэальна.

- Для таго, каб сапраўды адчуць павелічэнне заробкаў, неабходна больш істотнае скарачэнне колькасці чыноўнікаў, - падкрэслівае Алена Арцёменка.

З яе слоў, нават калі дапусціць такі варыянт, то наўрад ці высокі заробак стане тым фактарам, які здольны прыцягнуць на дзяржслужбу кваліфікаваныя кадры.

- Тэарэтычна складаная сітуацыя на рынку працы павінна стымуляваць прыток спецыялістаў высокага ўзроўню на дзяржслужбу. Але, на мой погляд, скарачэнне чыноўнікаў толькі пагоршыць становішча ў гэтай сферы.

На думку суразмоўцы, асноўная мэта запланаванага скарачэння чыноўнікаў - гэта памяншэнне выдаткаў на іх утрыманне.

- Яе магчыма дамагчыся, калі ўрад будзе прымяняць жорсткія меры. Але глабальнага эфекту найбліжэйшым часам наўрад ці варта чакаць, - падводзіць вынік аналітык BISS.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках