24 красавiка 2024, Серада, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» прыціснулі, «Белавія» і «Пятруха» патанаюць у стратах

9
«Беларуськалій» прыціснулі, «Белавія» і «Пятруха» патанаюць у стратах

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала вынікі працы беларускіх ААТ за 1 квартал 2016 года.

У топ-10 прыбытковых прадпрыемстваў краіны адбылася змена лідара. Ім стала «дачка» «Газпрома» «Газпром трансгаз Беларусь». Газавікі, нягледзячы на «недаплаты» беларускіх аблгазаў зарабілі ўдвая больш чыстага прыбытку, чым былы лідар «Беларуськалій». Салігорцы пакуль апярэджваюць трэцяе ў табліцы прыбытковасці прадпрыемства - Мазырскі НПЗ, піша ej.by.

Топ-10 прыбытковых беларускіх ААТ у 1 квартале 2016 года (чысты прыбытак, у млн рублёў)

1.«Газпром трансгаз Беларусь» 1276715

2.«Беларуськалій» 665107,5

3.Мозырскі НПЗ 606470

4.«Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» 464111

5.558 АРЗ 397760

6. Гомельтранснафта Дружба 313561

7.«Пеленг» 216180

8.«Прамагралізінг» 194527

9.МЗКТ 180005

10.Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» 160403

Самым стратным ААТ у першым квартале гэтага года застаўся БМЗ. У першай дзясятцы па-ранейшаму знаходзяцца флагманы айчыннага машынабудавання. Адзначым мінусы «Белшыны» і «Белавія», а таксама значнае пагаршэнне фінансавых паказчыкаў «Смалявіч бройлера». Фабрыка Яўгена Баскіна, які патрапіў сёлета ў цэнтр увагі праваахоўных органаў, заняла 11 месца ў квартальнай чыстай страце з сумай 102176 мільёнаў рублёў.

Топ-10 стратных беларускіх ААТ у 1 квартале 2016 года (чысты прыбытак, у млн рублёў)

1.БМЗ - кіроўная кампанія холдынгу БМК -2219154

2.«Гомсельмаш» -992452

3.ГЗЛіН -525056

4.«Белшына» -446789

5.МАЗ - кіроўная кампанія холдынгу «Белаўтамаз» -292592

6.Краснасельскбудматэрыялы -190598

7. Крычаўцэментнашыфер -147206

8.Авіякампанія «Белавія» -146363

9.МТЗ -142779

10.Светлагорскі ЦКК -103070

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках