25 красавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» захапіла больш за палову транзітнай пасажырскай плыні ва Украіну

5
«Белавія» захапіла больш за палову транзітнай пасажырскай плыні ва Украіну

Транзітная пасажырская плынь праз трэція краіны з Расеі ва Украіну ў 2016 годзе вырасла на 26%, у параўнанні з 2015 годам.

Больш за 55% усёй транзітнай пасажырскай плыні прыпадае на Беларусь, 7% транзіту ідзе праз Рыгу, 25% праз Варшаву і 25% праз Кішынёў. 12% транзіту, паводле інфармацыі расейцаў, прыпадае на авіякампанію «Міжнародныя авіялініі Украіны», але гаворка ідзе пра пералёты ў Кіеў праз Менск, выпісаныя на бланках МАУ, і код-шэрынг.

Пры гэтым адзначаецца, што ў сувязі з неабходнасцю стыкоўкі ў Менску, Рызе і іншых гарадах, кошт пералётаў ва Украіне павялічыўся на 74%.

Як раней паведамлялася, авіякампанія «ЮТэйр» падпісала інтэрлайн-пагадненні з airBaltic, «Белавія» і «Міжнароднымі авіялініямі Украіны» (МАУ) і дзякуючы стыкоўкам з іх рэйсамі будзе лётаць па 45 новых замежных напрамках. Такім чынам, праз афіцыйныя каналы продажаў «ЮТэйр» цяпер можна набыць квіткі па маршруце Масква – Кіеў са стыкоўкай у Менску, Рызе ці Вільні (з МАУ).

Закрыццё прамых авіязносінаў паміж Украінай і Расеяй стала прычынай з'яўлення новага транзітнага хабу для Украінскай – аэрапорта Менск. Колькасць рэйсаў у гэтую паветраную гавань павялічылася ў разы, а маршрутная сетка палётаў з Менска ва Украіне пашырылася. Галоўным перавознікам на транзітным маршруце Украіна – Беларусь – Расея стала беларуская кампанія «Белавія», піша Kordon.com.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках