На Партызанскім праспекце затапіла падземны пераход
- 16.07.2016, 12:45
- 9,102
Пераход для пешаходаў арганізаваны па праезнай частцы праспекта.
Сёння раніцай на Партызанскім праспекце ў Менску затапіла падземны пешаходны пераход, паведамляе onliner.by. Інцыдэнт адбыўся ля скрыжавання з вуліцай Васняцова.
Прычыны здарэння высвятляюцца. На месцы працуе ДАІ: інспектары рэгулююць дарожны рух, пераход для пешаходаў арганізаваны па праезнай частцы праспекта.
Як паведаміла старшая інспектарка ДАІ Заводскага раёна Таццяна Лапко, цяпер пераход затоплены дзесьці на 15 см.
- Супрацоўнікі ДАІ рэгулююць рух, спыняючы кіроўцаў, каб у пешаходаў была магчымасць перайсці дарогу па праезнай частцы, - распавяла Таццяна Лапко.