29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі даведаліся, адкуль паходзяць старажытныя радзімічы

18
Археолагі даведаліся, адкуль паходзяць старажытныя радзімічы
ФОТА: "ЕЎРАРАДЫЁ"

Археолагі знайшлі пацверджанне летапісным звесткам пра паходжанне радзімічаў на тэрыторыі Беларусі.

Як паказала археалагічная экспедыцыя студэнтаў-гісторыкаў Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, якая адбываецца каля Чэрыкава, продкі радзімічаў прыйшлі на Палессе з заходняй Украіны і ўсходняй Польшчы.

Як адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Аляксей Аўласовіч, у курганных пахаваннях тысячагадовай даўнасці сустракаюцца як сляды крэмацыі, уласцівай язычнікам, так і інгумацыя, якая сведчыць пра далучэнне тагачаснага насельніцтва Пасожжа і Падняпроўя да хрысціянскай веры, паведамляе "Еўрарадыё".

У адным з курганоў археолагі знайшлі сляды пахавання паводле абраду, які сустракаўся на тэрыторыі Жытомірскай вобласці Украіны і Румыніі. Ён характэрны для VIII – X стагоддзяў для тэрыторыі ад Румыніі да ўсходняй Польшчы – Падляшша. Гэта значыць, што продкі радзімічаў прыйшлі менавіта з гэтых земляў да Дняпра і Сожы. Ужо на беларускіх землях яны прынялі хрысціянства і сталі называцца радзімічамі.

Спецыялісты абапіраліся на звесткі летапісца Нестара, які згадваў, што радзімічы прыйшлі "з-пад ляхаў". Цяпер атрыманыя археалагічныя звесткі пра іх прарадзіму.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках