25 красавiка 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Шарамет скардзіўся на сачэнне незадоўга да гібелі

5

Гэтую інфармацыю пацвердзілі блізкія сябры загінулага журналіста.

У цэнтры Кіева ў выніку выбуху машыны загінуў вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет. Інфармацыю аб яго гібелі «Новай газеце» пацвердзілі блізкія сябры журналіста. Яны распавялі, што апошнім часам Шарамет і яго грамадзянская жонка, кіраўнік «Украинской правды» Алена Прытула скардзіліся на сачэнне за сабой.

ФОТА: «УКРАІНСКАЯ ПРАВДА»

Са слоў сяброў журналіста, Шарамет быў у машыне сваёй грамадзянскай жонкі. Суразмоўцы газеты паведамілі, што самой дзяўчыны ў момант выбуху ў аўтамабілі не было.

Пра смерць Паўла Шарамета таксама паведаміла «Украинская правда». Паводле звестак выдання, аўтамабіль выбухнуў а 7:45 раніцы паводле мясцовага часу пасля таго, як Шарамет выехаў з дому і праехаў некалькі дзесяткаў метраў. Гэта адбылося на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франко. Газета таксама піша, што Прытулы ў аўтамабілі не было.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках