25 красавiка 2024, Чацвер, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кавалкін: Камунальныя выплаты будуць расці

5
Уладзімір Кавалкін: Камунальныя выплаты будуць расці
УЛАДЗІМІР КАВАЛКІН
ФОТА: ONLINER.BY

Рост камунальных паслуг для беларусаў будзе залежаць у тым ліку і ад таго, ці знізіць Расея кошт энэрганосьбітаў для Беларусі.

У летні сезон камунальныя паслугі практычна не змяніліся, але некаторыя называюць гэта «зацішшам перад бурай».

- Ці варта чакаць значнага павышэння камунальных паслуг пасля летняга адпачынку тарыфаў ЖКГ?

- Хутчэй за ўсё, у канцы лета і увосень будуць адбывацца два паралельныя працэсы. Першы - невялікі рост тарыфаў. Другі - пачнецца ацяпляльны сезон і рахункі вырастуць да ўзроўню значна большага, чым раней. Тут, дарэчы, шмат будзе залежаць ад узаемадзеяння беларускіх уладаў з Расеяй, як яны дамовяцца пра кошты энэрганосьбітаў. Асабліва на газ. Бо дагэтуль дамовіцца не могуць, а «Газпрам» наогул заяўляе, што нашая запазычанасць ужо пратэрмінаваная да 200 мільёнаў даляраў. Гэта акурат і звязана з тым, што пытанне кошту не ўрэгуляванае. Калі яно развяжацца не на карысць Беларусі, то варта чакаць падвышэння тарыфаў на камунальныя паслугі. Вырастуць кошты газу - падаражэе ацяпленне, - распавёў аналітык праекта BIPART і кіраўнік праекта «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін у інтэрв'ю «Радыё Рацыі».

- Ці можа Расія пайсці на саступкі і знізіць кошт газу?

- Думаю, яна можа пайсці не на саступкі ў плане зніжэння кошту газу, а пакінуць яго на гэтым узроўні. Таму што Беларусь цяпер знаходзіцца ў даволі складаным эканамічным становішчы. Трэці квартал - складаны, бо ў нас будуць вялікія выплаты вонкавага абавязку. Нашаму бюджэту і ўраду трэба пакінуць нейкія рэзервы, каб выплаціць грошы і не дапусціць дэфолту. Таму цяпер з Масквой і будуць весці актыўныя перамовы аб зніжэнні коштаў, і пралангацыі пазык, і аб адтэрміноўцы выплат. Таму што іншага шляху няма. Гэта і стане лакмусавай паперкай у тым ліку і наконт тарыфаў ЖКГ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках