18 кастрычнiка 2017, Серада, 6:50

«Хопіць кланяцца!»: Беларускіх таксістаў заклікалі да страйку 29 ліпеня

84
ФОТА: MAOYBY.COM

Беларускі прафсаюз кіроўцаў таксі «Цэнтр» заклікаў менскіх калегаў да акцыі «Стоп-заказ».

Прафсаюз апублікаваў на сваім сайце заклік да менскіх таксістаў адмовіцца ад працы 29 ліпеня.

«Хопіць кланяцца! Неабходна паказаць, што мы таксама штосьці значым і з нашым меркаваннем трэба лічыцца, што мы таксама людзі і ў нас ёсць сем'і, якія трэба карміць, але не за 5500 за км і не за 10 тысяч за заказ».

Прафсаюз заклікаў кіроўцаў выключыць свае планшэты на суткі і правесці час з сям'ёй.

У сваім відэазвароце да калег на сайце аб'яднання старшыня прафсаюза «Цэнтр» Аляксандр Стахоўскі адзначае, што для таго, каб праца таксіста была рэнтабельная, сярэднія тарыфы за кіламетр павінны падняцца з 55 да 75 капеек.

З яго слоў, мэта гэтага калектыўнага выхаднога - прыцягнуць увагу дыспетчарскіх службаў да «рэальна бядотнага становішча ў таксі па ўсім горадзе».

Нагадаем, што вясной гэтага года таксісты Горадні правялі некалькі акцыяў супраць абавязковай устаноўкі ў машынах сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО).