16 красавiка 2024, aўторак, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговае надзвычайнае здарэнне на АЭС?

58
Чарговае надзвычайнае здарэнне на АЭС?
ФОТА: TUT.BY

Цяпер будаўнічая пляцоўка БелАЭС ачэпленая і знаходзіцца пад «сталай аховай людзей у чорным».

Цягам двух апошніх тыдняў у Астравецкім раёне ўпарта цыркулюе пагалоска аб чарговым вельмі сур'ёзным НЗ, якое адбылося на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС.

Пра гэта на сайце ucpb.org напісаў актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Уласевіч.

«Не менш як дзясятак незалежных адна ад адной крыніц на ўмовах ананімнасці падчас правядзення мной пікетаў для збору подпісаў пацвердзілі факт абрынання рэактара пры яго ўсталяванні ў рэактарным аддзялення АЭС, што будуецца.

НЗ нібыта адбылося 10 ліпеня, у нядзелю, падчас выпрабавальнай устаноўкі. На панядзелак планавалася правядзенне ўрачыстай, у прысутнасці тэлевізіі ды іншых сродкаў масавай інфармацыі, цырымоніі ўстаноўкі рэактара на яго пастановачнае месца», - напісаў актывіст.

Аднак 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў ўніз з вышыні ад 2 да 4 метраў.

«Цяпер месца надзвычайнага здарэння ачэпленае і знаходзіцца пад сталай і узмоцненай аховай людзей у чорным», - падкрэсліў Мікалай Уласевіч.

Нагадаем, у траўні на Астравецкай АЭС абрынуліся стойкі будучага будынка ядзернага абслугоўвання.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках