29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця кампазітар Алесь Рашчынскі

8
Пайшоў з жыцця кампазітар Алесь Рашчынскі
Алесь Рашчынскі

Кампазітар усе свае сілы аддаваў на выкладанне, выдавецтва зборнікаў беларускіх песень і папулярызацыю роднай беларускай мовы.

10 жніўня раніцай у выніку цяжкай хваробы памёр вядомы беларускі кампазітар, збіральнік фальклору, выдатны настаўнік і шчыры сумленны чалавек Алесь Рашчынскі, піша «Беларускі партызан».

Алесь Рашчынскі нарадзіўся ў Лагойску ў 1949 годзе. Скончыў універсітэт імя Гнесіных у Маскве, а пасля - Беларускую Акадэмію музыкі ў класе знакамітага кампазітара Яўгена Глебава.

У 1973 годзе супольна з Я.Б. заснаваў аддзяленне Народна-харавыя спевы ў Менскім музычным каледжы імя М.І.Глінкі. Доўгі час працаваў з музычнымі калектывамі «Харошкі» і «Купалінка».

З 1985 года з'яўляўся сябрам Саюза кампазітараў Беларусі.

На жаль, краіна, патрыётам якой з'яўляўся Алесь Рашчынскі, не цаніла яго. Многія з ягоных твораў і цяпер застаюцца невядомымі. Але кампазітар не прагнуў славы, а ўсе свае сілы аддаваў на выкладанне дырыжыравання, напісанне харавых партытур, апрацоўку беларускіх народных песень і напісанне артыкулаў на роднай мове.

Як і ягоны сябар беларускі пісьменнік Ніл Гілевіч, Рашчынскі выдаваў зборнікі беларускіх песень за ўласныя грошы і актыўна прапагандаваў родную беларускую мову.

Развітанне з Алесем Рашчынскім пройдзе 11 жніўня па адрасе Альшэўскага, 12.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках