19 красавiка 2024, Пятніца, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кавалкін: Пасля «выбараў» тарыфы ЖКГ моцна вырастуць

9
Уладзімір Кавалкін: Пасля «выбараў» тарыфы ЖКГ моцна вырастуць
УЛАДЗІМІР КАВАЛКІН

У бюджэце няма грошай на падтрымку сфэры ЖКГ.

Кіраўнік праекта "Кошт Урада" Уладзімір Кавалкін распавёў пра магчымыя змены ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і магчымае падвышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ.

Урад даў распараджэнне стварыць аб’яднаную працоўную групу, якой даручана на працягу дэкады падрыхтаваць прапановы, што тычацца палітыкі дзяржавы ў жыллёва-камунальнай сфэры. Так, ужо да 17 жніўня ўраду маюць падаць прапановы аб тэрмінах змены тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, перадае "Радыё Рацыя".

- Сумняваюся, што варта чакаць нейкіх рэформаў або радыкальных прапаноў. А тое, што ўрад чакае прапаноў аб ЖКГ, напэўна, найперш выклікана тым, што ў бюджэце няма грошай на фінансаванне гэтай сфэры. Вось працоўная група і будзе думаць, якім чынам за тыя грошы, што цяпер ёсць у бюджэце на ЖКГ, зрабіць хоць нешта прыстойнае. Як вядома, адзін з першых бюджэтных артыкулаў, які моцна "парэзалі" (і асабліва ў мясцовых бюджэтах) - гэта будаўніцтва і добраўпарадкаванне. Следам за гэтым артыкулам "парэзалі" і сфэру жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Калі паглядзець на інвестыцыйную праграму Менска, то там сфэра ЖКГ таксама пацярпела ў плане скарачэння фінансавання. Цяпер трэба прыдумляць, як на тыя невялікія грошы, што пакінулі, даць людзям хоць бы падабенства сэрвісу з боку дзяржавы.

- Ці варта найбліжэйшым часам чакаць падвышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ?

- Увосень пачынаецца ацяпляльны сэзон, а значыць, тарыфы ў кожным выпадку павысяцца. Але і аб'ектыўныя перадумовы для павышэння ёсць. Па-першае, гэта адно з патрабаванняў Міжнароднага валютнага фонду для атрымання краінай далейшых крэдытаў. Па-другое, як я ўжо казаў, у бюджэце няма грошай на ЖКГ. Таму ўрад мае ўсе падставы павялічыць тарыфы, але тут ёсць яшчэ адна прычына. Усе мы разумеем, што падвышэнне тарыфаў мае не толькі эканамічны сэнс, але і палітычны. І мой прагноз: тарыфы, калі і падвысяць, то толькі пасля таго, як пройдуць "парламенцкія выбары".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках