25 красавiка 2024, Чацвер, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах высадзіліся расейскія вайскоўцы

23
У Баранавічах высадзіліся расейскія вайскоўцы

Вайскоўцы з РФ прыляцелі ў Беларусь для правядзення вучэнняў.

Расейскія вайскоўцы возьмуць удзел у міратворчых вучэннях Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) «Непарушнае братэрства», гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Беларусі, піша «Беларускі партызан».

Вучэнні пройдуць з 23 да 27 жніўня на 230 агульнавайсковым палігоне «Абуз-Лясноўскі» Узброеных сіл Беларусі.

Цікава, што вайскоўцы в/ч 54804 ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі сваіх расейскіх калег сустракалі хлебам-соллю. Калісьці і ўкраінцы іх сустракалі і хлебам-соллю, і чаркай-скваркай, і не маглі паверыць, што гэтыя людзі на загад свайго галоўнага начальніка могуць пачаць страляць у тых, каго яшчэ ўчора называлі братамі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках