20 красавiка 2024, Субота, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны генеральны план вайсковай базы РФ у Клінцах

12
Апублікаваны генеральны план вайсковай базы РФ у Клінцах

Надоечы стала вядома пра намер Расеі размясціць вайсковы кантынгент ля самых меж Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў новай публікацыі ўкраінскага рэсурсу InformNapalm, інфармуе Наша ніва.

Цяпер момант вядзецца падрыхтоўка да разгортвання мотастралковай брыгады ў Клінцах (40 км ад беларускай мяжы) і мотастралковай дывізіі ў Ельні (90 км ад беларускай мяжы).

У паведамленні ўкраінскіх валанцёраў гаворыцца, што ў публікацыях расейскіх дзяржаўных сайтаў з'явіўся генеральны план базы ў Клінцах.

«Параўнаўшы інфармацыю з генеральнага плана будынкаў і збудаванняў з спадарожнікавай картай, можна адзначыць наступнае:

- Запланаваная рэканструкцыя трох старых будынкаў пад інтэрнаты для вайскоўцаў і будаўніцтва блокава-модульнага будынка на агульную колькасць 1900 чалавек.

- Запланаванае будаўніцтва навучальнага корпуса і сталоўкі, рэканструкцыя будынка штаба;

- Запланаваная рэканструкцыя двух складоў вайскова-тэхнічнай маёмасці;

- Запланаванае стварэнне базы для размяшчэння вайсковай тэхнікі і ўзбраення на 470 месцаў.

- Запланаванае будаўніцтва трэнінгавых збудаванняў».

У больш высокай разрознасці выяву можна паглядзець тут.

Таксама падаецца фатаграфія, якая дазваляе меркаваць, на якой стадыі сёння будаўніцтва інфраструктуры ў Клінцах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках