20 красавiка 2024, Субота, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Масквы прапанаваў увесці штраф у адсотках ад цаны аўтамабіля

10
Мэр Масквы прапанаваў увесці штраф у адсотках ад цаны аўтамабіля
ФОТА: AVTOACCENT.RU

За заезд аўтамабіляў у пешаходныя зоны неабходна спаганяць штраф у адсотках ад цаны машыны, мяркуе Сабянін.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін прапанаваў за заезд аўтамабіляў у пешаходныя зоны спаганяць не фіксаваны штраф, а які вылічваецца ў адсотках ад кошту аўтамабіля. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

Раней рэзананс у сетцы выклікала публікацыя роліка з відэарэгістратара, на якім бачна, як аўтамабіль BMW едзе ў пешаходнай зоне маскоўскага парку «Музеон», паведамляе РБК.

19 жніўня ў прэс-службе сталічнага МУС распавялі пра затрыманне кіроўцы машыны, якім аказаўся 20-гадовы малады чалавек без пасведчання кіроўцы. У суботу, 20 жніўня, Замаскварэцкі раённы суд Масквы арыштаваў яго на дзесяць дзён.

«Паводле пастановы Замаскварэцкага раённага суда горада Масквы маладому чалавеку, які парушаючы заканадаўства ездзіў на аўтамабілі па парку мастацтваў «Музеон», прызначана пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на дзесяць дзён», - паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Расеі Ірына Воўк (цытата па «РІА Новости»).

У дачыненні да правапарушальніка былі распачатыя чатыры справы аб адміністрацыйных правапарушэннях за язду па абочынах, пешаходных і веласіпедных дарожках, а таксама за кіраванне транспартным сродкам без пасведчання кіроўцы. У дачыненні да бацькі маладога чалавека была распачатая справа за перадачу кіравання асобе, якая не мае пасведчання кіроўцы.

Ролік з парушэннем быў выкладзены ў Instagram. У каментарах малады чалавек адказаў іншым карыстальнікам, што за гэта парушэнне яму пагражае штраф дзве тысячы рублёў, а сродкаў у яго дастаткова. «Кэш ёсць», - напісаў ён. Пасля таго як за справу ўзялася паліцыя, запісы ў Instagram былі выдаленыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках