29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі забароняць раздачу бясплатных пластыкавых пакетаў

10
У Эстоніі забароняць раздачу бясплатных пластыкавых пакетаў

Амаль 97% забруджвальных для навакольнага асяроддзя пакетаў раздаюцца крамамі сваім кліентам.

Будучыя змены ў Законе аб упакоўках у Эстоніі закліканыя да 2019 скасаваць выкарыстанне такіх пакетаў.

Законапраект неабходна яшчэ ўзгадніць як на мясцовым, так і на еўрапейскім узроўні, так што змены будуць уведзеныя ў крамах не раней за наступнае лета, паведамляе DELFI.

Сімвал спажывецкай культуры

Кіраўнік аддзела адыходаў Міністэрства навакольнага асяроддзя Пеэтэр Ээк спадзяецца, што абмежаванне даступнасці пакетаў навучыць людзей мяняць свае спажывецкія звычкі, паколькі пакет з'яўляецца свайго кшталту знакам спажывецкай культуры. Пакуль эстоназямельцы моцна саступаюць у пытанні другаснага спажывання жыхарам Паўночных краінаў. «У нас пра тых, хто выкарыстоўвае тонкія пакеты другі раз, мяркуюць, што яны трохі дзіўныя, але ў іншых месцах гэта можа быць цалкам нармальным», – сказаў Ээк.

Самай суровай мерай у новым законе стане ўсталяванне мінімальнага кошту пакета: ад 30 цэнтаў да 1 еўра. Такім чынам, пасля ўступлення яго ў сілу кошт за пакет на касе падымецца як мінімум да 30 цэнтаў, гэта значыць амаль у два разы.

На думку выканальнага дырэктара Эстонскага звяза гандляроў Рыйны Саві, для іх гэта пытанне прынцыпу. «Мы падтрымліваем ліберальнае прадпрымальніцкае асяроддзе і рынкавую эканоміку, і пастанова адносна таго, за які кошт прадаваць той ці іншы тавар, павінна заставацца за прадпрыемствам», – сказала яна.

Нягледзячы на гэта, усталяванне мінімальнага кошту для гандляроў больш выгодна, чым акцызы, бо атрыманы дадатковы прыбытак застаецца прадпрыемству. На думку Ээк, дзякуючы гэтаму гандляры змогуць рабіць дадатковыя інвестыцыі ў стварэнне альтэрнатывы празрыстым пакетам. Вызначэнне ж акцызу на гэтую групу тавараў невыгодна для дзяржавы, бо ўтрыманне ўсёй сістэмы абышлося б у столькі ж, колькі прыбытку прыносіў бы акцыз.

Паводле словаў Саві, ужыванне пластыкавых пакетаў за апошнія гады ў краіне і так паказвае выразную тэндэнцыю да зніжэння, таму змены ў законе, яна мяркуе, немэтазгодныя.

Яшчэ адна папраўка да закона прадугледжвае забарону на раздачу каля касаў бясплатных празрыстых пакетаў. У больш доўгатэрміновай перспектыве пакетаў не будзе і каля прылаўкаў з гароднінай і садавіной.

На гандляроў разам з тым ляжа абавязак прапанаваць пакупнікам альтэрнатыву, напрыклад сеткаватыя торбы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках