28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

200 уцекачоў з Чачэніі зладзілі ў Берасці мітынг

70
200 уцекачоў з Чачэніі зладзілі ў Берасці мітынг

Некалькі дзясяткаў сем'яў з дзецьмі пад наглядам памежнікаў і міліцыі размясціліся на траве каля памежнага пераходу на мяжы з Польшчай.

Людзі пратэстуюць супраць таго, што польскія памежнікі не прапускаюць іх у Еўразвяз.

З іх словаў, мэта акцыі - прыцягнуць увагу грамадскасці да сваёй праблемы. Уцекачы электрычкай з Берасця спрабуюць патрапіць без візаў у Польшчу, дзе хочуць атрымаць прытулак, паведамляе «Еўрарадыё». Аднак у Тэрэспалі большасць з іх вяртаюць назад у Беларусь. У некаторых было некалькі дзясяткаў такіх няўдалых спробаў патрапіць у ЕЗ.

«Нам ужо надакучыла ездзіць адным маршрутам у Тэрэспаль, дзе нас наогул не ўважюць за людзей. Называюць «тэрарыстамі», «ідзілаўцамі». Сёння зноў не ўдалося перасячы мяжу... Мы на гэты момант тут сядзім, чакаем нашых прадстаўнікоў, якіх паслалі ў консульства Польшчы. Чакаем адказу адтуль», - кажа «Еўрарадыё» адзін з пратэстоўцаў.

Некалькі дзясяткаў сем'яў з дзецьмі пад наглядам памежнікаў і міліцыі размясціліся на траве каля пераходу. Руху аўтамабіляў, якія едуць праз памежныя пераходы, яны не замінаюць.

Нейкага канкрэтнага плана дзеянняў ва ўцекачоў няма. Колькі будзе доўжыцца іх мітынг, яны самі не ведаюць. З іх словаў, яны спадзяюцца, што на мітынг прыедуць работнікі польскага консульства, якім яны хочуць агучыць прэтэнзіі да працы памежнікаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, праваахоўныя органы нікога з пратэстоўцаў не затрымлівалі.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках