19 красавiка 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак прызначыў новага нунцыя ў Польшчы

Папа Францішак прызначыў новага нунцыя ў Польшчы
ФОТА: AFP

Арцыбіскуп Сальваторэ Пэнакіё быў асабліва звязаны з Янам Паўлам II.

Сальваторэ Пэнакіё нарадзіўся 7 верасня 1952 года ў Маране недалёка ад Нэапаля. Быў пасвечаны ў святары 18 верасня 1976 года. Сваё душпастырскае служэнне ён пачынаў у парафіі Авэрса каля Нэапаля, паведамляе «Радыё Польшча».

Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі ў філасофіі і заканчэння Папскай царкоўнай акадэміі ў 1979 годзе пачаў працу ў ватыканскай дыпламатыі. Працаваў у Панаме, Этыёпіі, Аўстраліі, Турцыі, Егіпце, Югаславіі ды Ірландыі.

У 1998 годзе быў прызначаны апостальскім нунцыем у Руандзе і ўзведзены ў сан тытулярнага арцыбіскупа Монтэмарана. Сальваторэ Пэнакіё атрымаў біскупскі сакрамант з рук Яна Паўла II 6 студзеня 1999 года.

У 2003 годзе быў прызначаны нунцыем у Тайландзе, Сінгапуры і Камбоджы, а таксама апостальскім дэлегатам у Бірме, Лаосе, Малайзіі і Брунэі. 8 траўня 2010 года папа Бэнэдыкт прызначыў Сальваторэ Пэнакіё сваім прадстаўніком у Індыі. 13 лістапада таго ж года ён стаў нунцыем у Нэпале.

Сальваторэ Пэнакіё акрамя італійскай валодае французскай, ангельскай і гішпанскай мовамі.

Паводле звестак прэс-бюро Польскай канферэнцыі біскупаў, новы нунцый быў асабліва звязаны са святым Янам Паўлам II.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках