29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на Дняпры: што адбываецца з рыбай?

16
НЗ на Дняпры: што адбываецца з рыбай?
ФОТА: ONLINER.BY

Тысячы мёртвых рыб назіраюць жыхары ўсходняй часткі Беларусі.

Паводле папярэдніх звестак, масавы мор насельнікаў Дняпра пачаўся праз недахоп ў вадзе кіслароду. Прычынай магла стаць анамальная спякота і багатыя дажджы, кажуць экспэрты, піша onliner.by.

- Паводле папярэдняй інфармацыі, здарэнне мае прыродны характар, не тэхнагенны. Праз высокія тэмпературы рэзка знізілася ўтрыманне ў вадзе кіслароду, пачалося гніенне. На сёння ў Дняпры замест пяці адзінак кіслароду ўсяго адна. Гэтыя працэсы адбываюцца нячаста, усё залежыць ад прыроды, але сітуацыя пад кантролем, ніякіх сур'ёзных наступстваў не прадбачыцца. Цяпер пачалося пахаладанне, думаем, сітуацыя ў хуткім наладзіцца, - растлумачыў начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Лукашэнку Сяргей Новікаў.

Пакуль няма вынікаў экспэртызы, усталяваць дакладныя прычыны здарэння нельга. Не ўяўляецца магчымым і ацаніць шкоду, аднак, са слоў чытачоў, на рацэ можна ўбачыць сотні і нават тысячы мёртвых рыб.

Акрамя моцнай спякоты, якая захоўвалася на частцы тэрыторыі Расеі апошнія дні, экспэрты ў якасці магчымай прычыны вылучаюць яшчэ і вялікія дажджы. Вада выйшла з берагоў і затапіла прыбярэжныя расліны, якія паспрыялі зніжэнню кіслароду ў рацэ.

- Цяпер гэтыя тэрыторыі будуць больш актыўна кантралявацца, і ў хуткім сітуацыя павінна вырашыцца, - пракаментавала прэс-сакратарка прыродаахоўнай арганізацыі Вольга Грамовіч.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках