20 красавiка 2024, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ЕЗ наважыла не штрафаваць Гішпанію ды Партугалію за дэфіцыт бюджэту

Рада ЕЗ наважыла не штрафаваць Гішпанію ды Партугалію за дэфіцыт бюджэту

Структура таксама ўстанавіла новыя тэрміны абедзвюм краінам для карэкцыі дэфіцыту бюджэту, а таксама прадстаўлення справаздачы аб ужытых захадах.

Рада ЕЗ наважыла не штрафаваць Гішпанію і Партугалію за парушэнне тэрмінаў скарачэння дэфіцыту бюджэту. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Рады.

«Рада наважыла не штрафаваць Партугалію і Гішпанію за іх няздольнасць ужыць эфектыўныя захады для ліквідацыі празмернага дэфіцыту (бюджэту)», - гаворыцца ў заяве структуры.

Акрамя таго, Рада ўстанавіла новыя тэрміны абедзвюм краінам для карэкцыі дэфіцыту бюджэту, а таксама прадстаўлення справаздачы аб захадах, якія павінны быць ужытыя. «Рада заклікае Партугалію скараціць агульны дэфіцыт дзяржбюджэту да 2,5% ВУП у 2016 годзе. Рада заклікае Гішпанію скараціць агульны дэфіцыт дзяржбюджэту да 4,6% ВУП у 2016 годзе, 3,1% ВУП - у 2017 годзе і 2,2% ВУП - у 2018 годзе», - тлумачыцца ў дакуменце.

Еўракамісія 27 ліпеня рэкамендавала скасаваць фінансавыя санкцыі супраць Гішпаніі і Партугаліі, якія пагражалі гэтым краінам у сувязі з дэфіцытам бюджэту. Як заявіў тады намеснік кіраўніка ЕК у пытаннях еўра і сацыяльнага дыялогу Валдзіс Дамброўскіс, гэтая пастанова была прынятая пасля абмеркавання пытання з Еўрапарламентам. «Прызнаючы аргументаваныя запыты (ад Гішпаніі ды Партугаліі), складанае эканамічнае асяроддзе, рэфарматарскія намаганні абедзвюх краін і іх абавязацельствы ў выкананні правілаў Пакта стабільнасці і росту, ЕК рэкамендуе Радзе скасаваць штраф», - адзначыў Дамброўскіс.

ЕК прапанавала даць абедзвюм краінам дадатковы час для выпраўлення сітуацыі: Партугаліі - да канца года, Гішпаніі - да 2018 года. «Для абедзвюх краін крайні тэрмін для ўжывання эфектыўных захадаў і справаздачнасці ў іх - 15 кастрычніка 2016 года», - дадаў ён.

Нагадаем, Рада ЕЗ на ўзроўні міністраў эканомікі і фінансаў (ЭКАФІН) 12 ліпеня прагаласавала ў падтрымку фінансавых санкцый супраць Гішпаніі ды Партугаліі «за недастатковыя намаганні ў абмежаванні бюджэтнага дэфіцыту ў 2014-2015 гадах». ЕК павінна была цягам 20 дзён прыняць пастанову аб суме фінансавых санкцый, якія могуць быць накладзеныя на гэтыя краіны за невыкананне бюджэтных абавязацельстваў.

Згодна з нормамі ЕЗ, фінансавыя санкцыі палягаюць у блакаванні Еўразвязам на банкаўскіх рахунках сумы ад 0 да 0,2% ВУП краін-парушальніц, якія могуць быць разблакаваныя толькі пасля выканання бюджэтных патрабаванняў. Краіны таксама могуць пазбавіцца часткі фінансавання са структурных фондаў супольнасці. Супольнасць можа прыняць пастанову аб «нулявым» характары санкцый, што будзе азначаць, што Партугаліі ды Гішпаніі вынесена самае апошняе папярэджанне без фізічнага штрафу.

У 2015 годзе дэфіцыт дзяржбюджэту Гішпаніі склаў 5% ВУП пры мэтавым паказчыку 4,2%, а Партугаліі - 4,4% ВУП пры мэтавым паказчыку, меншым за 3%. Сёлета Еўракамісія не прагназуе істотнага паляпшэння сітуацыі пры тым, што гэтым краінам ўжо была нададзеная дзвюхгадовая адтэрміноўка для выканання праграм бюджэтнай кансалідацыі. У адпаведнасці з базавым дакументам зоны еўра - Пактам стабільнасці і росту - дэфіцыт бюджэту краін супольнасці не павінен перавышаць 3% ВУП.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках