У ваўкавыскага таксіста канфіскавалі трэці аўтамабіль
6- 9.08.2016, 19:52
- 10,039
У Ваўкавыскім раёне ў таксіста-нелегала канфіскавалі ўжо трэці аўтамабіль.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе інспекцыі МПЗ Гарадзенскай вобласці.
Аб выніках аператыўнай праверкі, праведзенай з выкарыстаннем метаду кантрольнай закупкі, мужчыну быў выстаўлены да выплаты адзiны падатак сумай 410 рублёў і зроблены арышт аўтамабіля коштам 8000 руб.
Было выяўлена, што гэты грамадзянін пяць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за нелегальнае возніцтва, за што ў яго ўжо былі канфіскаваныя два аўтамабілі.
Эканамічны суд Гарадзенскай вобласці аштрафаваў таксіста-нелегала на 420 рублёў і канфіскаваў чарговы аўтамабіль.