28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы стартуе праграма аб бясплатных леках для пажылых людзей

6
У Польшчы стартуе праграма аб бясплатных леках для пажылых людзей

З 1 верасня ў рамках праграмы «Лекі для пажылых людзей» палякам, старэйшым за 75 гадоў, у аптэках будуць выдаваць бясплатныя медпрэпараты.

У пераліку лекаў знаходзіцца 1129 найменняў, паведамляе «Польскае Радыё».

Са словаў міністра аховы здароўя Польшчы Канстанты Радзівіла, бясплатныя лекі будуць выпісваць так званыя лекары першага кантакту, да якіх прыпісаны пацыент, і медсёстры, якія будуць мець адпаведныя паўнамоцтвы.

«Гэта рэалізацыя безумоўнага абавязацельства дзяржавы перад пацыентамі, прынамсі, канстытуцыйнага абавязацельства дзяржавы надаць медыцынскую апеку грамадзянам сталага веку», - сказаў польскі міністр.

Калі пацыент праходзіць лячэнне ў шпіталі ці скарыстаўся неадкладнай меддапамогай уначы або ў святочныя дні, у такім выпадку бясплатныя лекі не выдаюцца. Бясплатныя медпрэпараты таксама не будуць мець права выпісваць вузкаспецыялізаваныя лекары.

На ўрадавую праграму сёлета дзяржава вылучыла 125 мільёнаў злотых (блізу 27 млн еўраў), у наступным - 564 млн злотых (за 133 млн еўраў). Пералік бясплатных лекаў будзе карэктавацца кожныя 2 месяцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках