20 красавiка 2024, Субота, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ аўтаматычна падоўжыць санкцыі супраць Расеі

1
ЕЗ аўтаматычна падоўжыць санкцыі супраць Расеі

Санкцыі, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца 15 верасня, будуць падоўжаныя на паўгода.

Камітэт сталых прадстаўнікоў ЕЗ на наступным тыдні разгледзіць падаўжэнне санкцый супраць Расеі за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на RFERL.

Са слоў крыніц, пастанова аб падаўжэнні санкцый на паўгода мае быць прынятая да 15 верасня, калі заканчваецца тэрмін дзеяння санкцый, без асобнага абмеркавання. Санкцыі тычацца 146 чалавек і 37 кампаній з Расеі і Украіны.

"Санкцыі тычацца кампаній у Крыме і розных батальёнаў, сфармаваных прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Украіны, а таксама расейскіх палітыкаў, такіх як віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін і Дзмітрый Кісялёў, прадстаўніка дзяржаўных СМІ і вядоўцы, якога шмат хто ўважае за галоўнага прапагандыста Крамля", - пазначана ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках