24 красавiка 2024, Серада, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталікі праводзяць акцыю «Пачастуй святара півам»

4
Каталікі праводзяць акцыю «Пачастуй святара півам»
ФОТА: KATOLIK-GOMEL.BY

Сярэдневяковую традыцыю адраджаюць у розных краінах свету.

У другі панядзелак верасня (ў 2016 годзе гэта 12 верасня) сярод вернікаў-каталікоў ёсць традыцыя, пра якую мала хто ведае: частаваць святароў півам!

Стары звычай адрадзілі амерыканскія каталікі, і вось ужо некалькі гадоў яго ажыўляюць у розных краінах свету, паведамляе katolik-gomel.by.

Традыцыя звязаная са сканчэннем збору ўраджаю. У сярэднявечнай Еўропе было прынята дзякаваць за шчодрасць не толькі прыродзе, але і парафіяльным святарам - за падтрымку ў малітве і навучаннях. Частуючы півам, каталікі дзякавалі святарам за іх клопат і добрыя справы, выказвалі ўдзячнасць.

Цяперашняя міжнародная акцыя «Частуй святара півам» дазваляе ў нефармальнай абстаноўцы падзякаваць бацькам, пагутарыць з імі і даць ім невялікі адпачынак ад мітусні парафіяльных будняў. Дарэчы, арганізатары заклікаюць частаваць святароў не толькі півам, але і кавай, прысмакамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках