29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парыж і Бэрлін прапанавалі стварыць агульнаеўрапейскае войска

Парыж і Бэрлін прапанавалі стварыць агульнаеўрапейскае войска
ФОТА З САЙТА TVP.INFO

Таксама сярод прапаноў - стварэнне адзінага еўрапейскага камандавання ваенна-медыцынскімі структурамі.

Міністры абароны Францыі ды Нямеччыны Жан-Іў Ле Дрыян і Урсула фон дэр Ляйен выступілі з ініцыятывай кардынальнага абнаўлення агульнай абароннай палітыкі Еўразвязу. Пра гэта ў сераду, 14 верасня, паведамляе tass.ru са спасылкай на звесткі Le Figaro.

Парыж і Бэрлін прапануюць ажыццявіць праграмы стварэння еўрапейскіх самалётаў-запраўшчыкаў, сістэм спадарожнікавай сувязі, абсталявання для забеспячэння кібербяспекі, закончыць праграму для стварэння баявога беспілотніка.

У дакуменце, таксама гаворыцца пра неабходнасць абараніць Шэнгенскую зону ў рамках Еўрапейскага абароннага звязу, паведамляюць у сваю чаргу, «Известия» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Еўракамісіі. Для гэтага прапануецца выкарыстоўваць Еўракорпус ЕЗ, які цяпер праводзіць гуманітарныя і міратворчыя місіі, а таксама ўдзельнічае ў міжнародных вайсковых аперацыях у супрацоўніцтве з еўрапейскімі місіямі і NATO.

Таксама сярод вылучаных прапаноў - стварэнне адзінага еўрапейскага камандавання вайскова-медыцынскімі структурамі, для таго, каб забяспечыць іх узаемазаменнасць. Прапануецца стварыць і супольны транспартна-лагістычны цэнтр, які забяспечвае хуткую перакідку войскаў і грузаў паветрам, сушай і морам.

Супольны дакумент быў перададзены кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Федэрыцы Магерыні.

27 чэрвеня гэтага года паведамлялася, што Парыж і Бэрлін падрыхтавалі супольны праект рэфармавання Еўрапейскага Звязу. Адзін з пунктаў гэтага плана акурат прадбачыў узмацненне інтэграцыі паміж краінамі ў галіне бяспекі і зніжэнне залежнасці ад NATO. Як паведамлялася, рэалізацыя гэтай ініцыятывы хутчэй за ўсё, прывядзе да стварэння супердзяржавы замест існага цяпер аб'яднання краін у рамках ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках