19 красавiка 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Беларуссю з'явілася азонавая дзірка

5
Над Беларуссю з'явілася азонавая дзірка
ФОТА: YOUTUBE.COM

Унікальнасць яе ў тым, што яна злучаная з азонавай дзіркай над Паўночнай полюсам.

Навукоўцы назіраюць над Беларуссю азонавую дзірку, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы Аляксандр Красоўскі, піша карэспандэнт БелТА.

«З'явілася невялікая азонавая дзірка. Яе асаблівасць у тым, што яна злучаная з азонавай дзіркай над Паўночным полюсам. Гэта рэдкі выпадак», - сказаў Аляксандр Красоўскі.

Апошнім разам навукоўцы назіралі азонавую дзірку над Беларуссю вясной гэтага года.

Фармаванне азонавых дзірак - з'ява цыклічная, яе часцей за ўсё назіраюць у міжсезонні: у канцы вясны - пачатку лета, а таксама напярэдадні зімы. Гэтыя з'явы звязаныя з перабудовай стратасферы, якая суправаджаецца пераразмеркаваннем азону ў азонавым слоі над Зямлёй.

Беларускія навукоўцы стала даследуюць сітуацыю з утварэннем і перамяшчэннем азонавых дзірак на планеце. Аляксандр Красоўскі таксама адзначыў, што магчымай прычынай гарачага надвор'я ў Беларусі і ў Еўропе ў цэлым з'яўляецца так званы блакавальны эфект. «Змена колькасці азону над пэўным рэгіёнам можа прыводзіць да перамен у клімаце», - дадаў ён.

Цяпер колькасць азону ў Менску складае 318 DU (адзінак Добсана), паводле звестак сайта Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Нармальным лічыцца значэнне 340-360 DU.

Азонавы слой ахоўвае ўсё жывое на Зямлі ад небяспечнага ультрафіялетавага выпраменьвання сонца. Калі гэты слой пачынае разбурацца, утвараецца азонавая дзірка. Паветраныя масы могуць перамяшчаць яе, таму такую дзірку ў розны час могуць назіраць адразу ў некалькіх краінах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках