20 красавiка 2024, Субота, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Uber увёў у дзеянне першыя беспілотныя таксі

Uber увёў у дзеянне першыя беспілотныя таксі
ФОТА З САЙТУ HIPERTEXTUAL.COM

Сэрвіс таксі Uber 14 верасня увёў у дзеянне ў Пітсбургу, штат Пэнсільванія, беспілотныя таксі.

Як паведамляе Reuters, першымі іх пасажырамі сталі журналісты.

Пакуль на дарогах Пітсбурга працуюць чатыры самакіравальныя аўтамабілі. У салоне кожнага з іх знаходзяцца кіроўца і інжынер, якія пры патрэбе могуць узяць кіраванне на сябе.

Uber выкарыстоўвае для перавозкі пасажыраў самакіравальныя аўтамабілі мадэлі Ford Fusion з гібрыдным рухавіком, абсталяваныя 3D-камерамі, GPS і лазерным датчыкамі для арыентацыі ў прасторы. Надалей флот кампаніі папоўніцца аўтамабілямі Volvo.

Пад канец года кампанія абяцае, што на дарогах Пітсбурга будуць ездзіць ужо дзясяткі беспілотных аўтамабіляў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках