23 красавiка 2024, aўторак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква і Менск не здолелі дамовіцца наконт кошту газу

33
Масква і Менск не здолелі дамовіцца наконт кошту газу
ФОТА: ONT.BY

Сямашка не выканаў даручэнне Лукашэнкі.

Віцэ-прэм'еры ўрадаў Беларусі ды Расеі Уладзімір Сямашка і Аркадзь Дварковіч не здолеі знайсці кансэнсус у пытанні кошту расейскі газу для Беларусі, піша РІА Новости.

Перамовы Масквы і Менска пра кошт газу не прынеслі выніку, паведаміў дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў Расеі Юрый Ярашэвіч.

«Перамовы, у якіх удзельнічалі віцэ-прэм'еры (Беларусі) Уладзімір Сямашка і (Расеі) Аркадзь Дварковіч, закончыліся безвынікова. Не здолелі дамовіцца», - сказаў Ярашэвіч.

Менск пакуль не каментуе ход перамоў і далейшыя планы дэлегацыі, паведаміў прэс-сакратар беларускага ўраду Уладзіслаў Сычэвіч.

Як раней заяўляў Сямашка, у Маскве бакі павінны былі абмеркаваць тры магчымыя варыянты коштаўтварэння газу для Беларусі.

На мінулым тыдні Лукашэнка сказаў, што Менск і Масква практычна дамовіліся пра кошт расейскага газу і даручыў Сямашку да 14 верасня выйсці на падпісанне пратакола з Расеяй.

Са слоў Дварковіча, Расея можа ўдвая скараціць аб'ём паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале, калі краіна не аплаціць пастаўкі расейскага газу.

У панядзелак Лукашэнка даручыў Сямашку да 14 верасня ўключна выйсці на падпісанне пратакола з Расеяй аб коштаўтварэнні на энэрганосьбіты.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках