19 красавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бюджэце не аказалася грошай на куплю баявых Су-35С

9
У бюджэце не аказалася грошай на куплю баявых Су-35С

Вакол закупкі новай эскадрыллі баявых самалётаў разгарнулася дыскусія ў «палатцы».

Міністэрства фінансаў і «дэпутаты» не сышліся ў поглядах, піша tut.by.

Бо частка самалётаў ВПС Беларусі да 2020 года выпрацуе свой рэсурс, планавалася рэгулярнае фінансаванне закупак новых машын за кошт бюджэту, у тым ліку і чатырох Су-35С. Аднак у бюджэце на 2017 год, такіх выдаткаў не прадугледжана.

«На закупку сродкаў узбраення мы прадугледзелі дастаткова, сёлета куплялі вучэбна-баявыя самалёты Як-130, налета будзем купляць іншыя машыны. Ёсць магчымасць выкарыстоўваць іншыя сродкі. Пры атрыманні дадатковых даходаў бюджэту, мы будзем фінансаваць пытанні нацыянальнай абароны», - адказаў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў.

Сума не выдавалася - Селіверстаў парэкамендаваў не змушаць яго выдаваць дзяржаўную таямніцу ў прысутнасці журналістаў, і прапанаваў абмеркаваць гэтыя пытанні ў вузкім складзе.

Нагадаем, Беларусь планавала купіць у Расеі вайскова-транспартныя гелікоптэры Мі-8МТВ-5, а знішчальнікі МіГ-29, якія больш за 30 гадоў стаяць на ўзбраенні беларускіх ВПС, замяніць на Су-30. Аб нейкіх планах закупкі самалётаў Су-35С раней не паведамлялася.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках