25 красавiка 2024, Чацвер, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Расея паводзіць сябе нахабна, крытыкуючы Літву за дапамогу Украіне

2
Лінас Лінкявічус: Расея паводзіць сябе нахабна, крытыкуючы Літву за дапамогу Украіне
Лінас Лінкявічус

Кіраўнік МЗС Літвы абураны крытыкай з боку Крамля паставак Вільняй вайсковай амуніцыі Украіне.

Нагадаем, што Літва нядаўна перадала Украіне груз боепрыпасаў вагой 150 тон - пераважна гэта патроны да аўтаматаў Калашнікава розных мадыфікацый, якія не адпавядаюць стандартам NATO. Гэтыя дзеянні раскрытыкавала новы расейскі амбудсмен у правах чалавека Таццяна Маскалькова на сустрэчы з паслом Еўразвязу ў Маскве Вігаўдасам Ушацкасам.

Пра гэта і іншыя тэмы карэспандэнт charter97org у Вільні пагутарыў з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

- Як вы ацэньваеце крытыку паставак Літвой вайсковай амуніцыі Украіне з боку Таццяны Маскальковай, расейскага амбудсмена ў правах чалавека?

- Гэта велізарнае нахабства. Як можна звяртацца з такімі патрабаваннямі да нас, да краіны, якая сімвалічна прадэманстравала сваю падтрымку Украіны - краіны, якая ваюе з агрэсарам. Сама Расея з зайздроснай сталасцю ўзбройвае сепаратыстаў, пастаўляе ім цяжкае ўзбраенне - танкі і ракеты. А ў нашым выпадку Крэмль ўбачыў нейкую пагрозу.

- Вільня, нягледзячы на ціск з боку Расеі, мае намер і далей прадаўжаць супрацоўніцтва з Кіевам?

- Так. Мы стала супрацоўнічаем з Украінай. Кансультуем, дапамагаем - у нас няма прычын адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Кіевам.

- Чаго, на вашу думку, яшчэ варта чакаць ад крамлёўскіх дыпламатаў?

- Яны ўвесь час выдумляюць нешта новае, часта гэта зусім нерацыянальныя крокі і дэмаршы нават у дачыненні да самой Расеі. Аднак адзінае, чаго ім атрымоўваецца дамагчыся - тое, што еўрапейскія краіны аб'ядноўваюцца. Спадзяюся, што з цягам часу дзеянні Расеі стануць больш лагічнымі, а Крэмль пачне разумець, што трэба паважаць меркаванні суседзяў.

- Здаецца, што менавіта такой жа палітыкі прытрымліваецца Менск у адказ на просьбы Вільні спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы?

- На жаль, тут цяжка казаць пра нейкі прагрэс. Нам цяжка дамовіцца з Менскам. Мы не патрабуем ад Менска нейкіх асаблівых умоў, мы дамагаемся таго, каб аб'ект быў бяспечным і цалкам адпавядаў еўрапейскім стандартам. Патрэбныя стрэс-тэсты, камісіі МАГАТЭ, у ідэале мы хацелі бачыць міжнародную, незалежную групу экспэртаў, якія вялі б нагляд за тым, як будуецца атамная станцыя. Аднак, я веру ў кампраміс і ў тое, што мы знойдзем агульную мову.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках