19 красавiка 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улада Лукашэнкі становіцца ўсё больш хісткай

7
Улада Лукашэнкі становіцца ўсё больш хісткай

З унутранага і міжнароднага пунктаў гледжання, ледзь прыкметныя беларускія «выбары» могуць прывесці да прыкметных наступстваў.

Пра гэта ў артыкуле «Выбары ў Беларусі: непрыкметныя, але не трывіяльныя» ў часопісе Euobserver (пераклад - charter97.org) піша дырэктар Фонду для дэмакратыі ў Беларусі ў Нямецкім фондзе Маршала Ёрг Форбрыг.

У рамках дзейства, якое можна назваць самымі незаўважнымі «выбарамі» ў гісторыі, у мінулую нядзелю беларусы «галасавалі» за новы «парламент».

Аднак пасля заканчэння працы выбарчых участкаў вынікі галасавання прыцягнулі больш шырокую ўвагу: упершыню за дваццаць гадоў два кандыдаты з апазіцыйнымі поглядамі прайшлі ў «палату прадстаўнікоў».

У цесна згуртаванай аўтакратыі Аляксандра Лукашэнка такі нечаканы вынік наўрад ці сведчыць аб вольным і сумленным галасаванні - вердыкт АБСЕ не дазваляе лічыць апошнія «выбары», роўна як і ўсе папярэднія з 1994 года.

Насупраць, прызначэнне двух незалежных суб'ектаў у беспярэчна паслухмяны «заканадаўчы сход» з'яўляецца вынікам складанага палітычнага разліку беларускага дыктатара, які чакае мець ад гэтага выгаду як дома, так і, у яшчэ большай ступені, на міжнародным узроўні.

Патрэбнасць у такіх стымулах істотная, бо ўлада Лукашэнкі становіцца ўсё больш хісткай. Краіна перажывае найбольш цяжкі эканамічны крызіс з часоў абвяшчэння незалежнасці, і ёй трэба будзе таксама выплаціць пазыкі, што аператыўна вычарпае ўсе запасы.

Незалежнасць Беларусі, а разам з гэтым сам факт кіравання Лукашэнкі, як ніколі агрэсіўна ставяцца пад пытанне Крамлём. Прымаючы пад увагу расейскую вайну ва Украіну, беларусы баяцца, што іх краіна можа з часам наклікаць на сябе гнеў усходняга суседа.

Перад тварам эканамічнага краху і расейскага шавінізму Лукашэнка ўжо аднойчы звяртаўся да Захаду. Ён выкарыстаў увесь арсенал свайго абаяння, не прымаючы нічый бок ва ўкраінскім крызісе, прапанаваў свае паслугі ў якасці пасярэдніка ў мірным урэгуляванні, вызваліў палітычных зняволеных і аслабіў самыя жорсткія - але ні ў якім разе не ўсе - рэпрэсіі супраць апанентаў і грамадзянскай супольнасці.

Аднак улічваючы, што дапамога ад Захаду паступала занадта павольна і ў недастатковым аб'ёме, каб забяспечыць супрацьдзеянне, было толькі пытаннем часу, калі кіраўнік у Менску выкіне наступны фокус. І гэта адбылося ў выглядзе неімавернага прызначэння Ганны Канапацкай і Алены Анісім у беларускі «парламент» у мінулыя выходныя.

Першая з названых - юрыстка, прадпрымальніца і сябра апазіцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яна балатавалася з праграмай эканамічных рэформаў. Другая - лінгвіст, грамадская актывістка і, у якасці намесніцы кіраўніка «Таварыства беларускай мовы», палымяная прапагандыстка роднай мовы краіны.

Гэтыя партрэты настолькі дакладна адпавядаюць дзвюм «ахілесавым пятах» лукашэнкаўскай Беларусі - эканоміцы і незалежнасці - што, відавочна, тут была задзейнічаначя хутчэй творчая задума, чым дэмакратыя.

Ідэнтычнасць

Прызначэнне Анісім закліканае адзначыць шчырую, хай нават і нядаўна ўзніклую, веру рэжыму Лукашэнкі ў неабходнасць умацавання беларускай ідэнтычнасці.

У сваю чаргу, прызначэнне Канапацкай стварае няправільнае ўяўленне аб тым, што ўрад нібыта ўсведамляе неабходнасць эканамічных рэформаў і жадае іх правесці.

Прыцягненне на свой бок прадстаўнікоў апазіцыйнай партыі і структуры грамадзянскай супольнасці азначае для рэжыму толькі жаданне ўзмацніць гэты пасыл, як да тых беларусаў, якія нядаўна зноў адкрылі для сябе родную мову і ідэнтычнасць, так і да тых, хто спадзяецца на эканамічныя перамены - ад тэхнакратаў да бізнэсоўцаў і замежных крэдытораў.

Вельмі малаімаверна, што ў абодвух кірунках рушаць услед хоць нейкія рэальныя дзеянні ўрада.

Яшчэ больш нізка тое, што гэтыя прызначэнні закліканыя паглыбіць рознагалоссі паміж апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Адна супярэчнасць здаўна існуе паміж апазіцыйнымі партыямі і грамадзянскімі ініцыятывамі. Першых эфектыўна пазбавілі сэнсу існавання з прычыны адсутнасці выбараў; апошнія адыгрываюць вялікую, але вельмі абмежаваную, ролю ў грамадскім жыцці.

Іншы спрэчны момант падзяліў прыхільнікаў радыкальных пераменаў і тых, хто прапаноўвае паступовую трансфармацыю беларускага грамадства і палітыкі. Канапацкая і Анісім увасабляюць гэтыя дзве розныя пазіцыі, і іх прысутнасць у «палаце» толькі ўзмоцніць напружанне сярод беларускіх дэмакратаў.

Стасункі з Захадам

Аднак, уздзеянне, якое зробіць выбарчы сюрпрыз Лукашэнкі на Захад, апярэджвае па важнасці вышэйапісаныя ўнутраныя махінацыі.

Збліжэнне з Еўрапейскім Звязам, здаецца, зайшло ў тупік. Для ўпэўненасці, за апошні год былі завязаныя незлічоныя дыпламатычныя кантакты, даследаваныя магчымасці для бізнэсу, і нават актывізаваныя кантакты паміж грамадзянскімі супольнасцямі і грамадзянамі агулам.

Аднак імклівы прагрэс, які здаваўся непазбежным пасля пастановы ЕЗ зняць большую частку санкцый раней у гэтым годзе, пакуль не матэрыялізаваўся. Лідары ЕЗ не спяшаюцца прыняць Лукашэнку безумоўна, роўна як і адкрыць еўрапейскую казну і палегчыць фінансавае становішча Беларусі.

У гэтай сітуацыі зыход «выбараў», якія прайшлі на мінулым тыдні, паспяхова захоўвае інтрыгу.

Выдаецца яшчэ адна дакладна вывераная ў часе доза псеўдапрагрэсу. Падтрымліваецца ілюзія палітычных зменаў сярод многіх еўрапейскіх палісімэйкераў, бізнэс-лабістаў, псеўдаэкспэртаў, якім не трываецца вярнуцца да вядзення спраў у звычайным рэжыме з аўтарытарнай Беларуссю.

Паступаючы такім чынам, рэжым Лукашэнкі захоўвае і пашырае сваю зону доступу ў Еўропе. Ён непазбежна запатрабуе далейшай фінансавай падтрымкі і палітычных саступак.

Адна з такіх саступак, якую ЕЗ з вялікай імавернасцю прадставіць паводле вынікаў абмеркавання пасля «выбараў», гэта інтэнсіфікацыя парламенцкіх кантактаў. На сёння такое супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ вельмі абмежаванае. Беларусь выключаная з найважнейшых міжпарламенцкіх форумаў, такіх, як Усходняе партнёрства ЕЗ.

Нягледзячы на тое, што беларускі «сход» не з'яўляецца абраным органам паводле стандартаў АБСЕ, той факт, што ён цяпер уключае дзвюх апазіцыянерак, на думку многіх, робіць згаданае выключэнне неабгрунтаваным.

Аднак уключэнне Беларусі будзе азначаць міжнароднае прызнанне глыбока нелігітымнага беларускага рэжыму.

Фактар ЗША

Цалкам магчыма, ЗША для Лукашэнкі з'яўляюцца яшчэ больш важным фактарам, чым ЕЗ. Дыктатар у Менску выдатна разумее, што ягонае балансаванне паміж Расеяй і Захадам, роўна як і пазбегнуць фінансавага краху, залежаць ад Вашынгтона.

З прычыны гэтага ён узмацніў кантакты, не ў апошнюю чаргу ў пытаннях бяспекі, і паабяцаў аднаўленне поўнамаштабных дыпламатычных сувязяў. Ягоная выбарчая шарада павінна была з'явіцца апошнім штуршком, каб пераканаць ЗША нармалізаваць стасункі з Беларуссю, бо амерыканцы з большай перасцярогаю ставяцца да перспектывы аднаўлення поўнамаштабнага ўзаемадзеяння, чым еўрапейцы.

Найбліжэйшай узнагародай для яго, без сумневу, стане прыпыненне санкцый ЗША; наступнай магчымай надзеяй - падтрымка Амерыкі ў пытанні прадстаўлення гэтак неабходнага крэдыту ад МВФ, які Беларусь беспаспяхова спрабуе атрымаць.

Што тычыцца доўгатэрміновай перспектывы, Лукашэнка, магчыма, думае, што ўдасканаленыя стасункі з ЗША нададуць яму яшчэ крыху міжнароднай легітымнасці і абароны ад умяшання Расеі ў справы ягонай краіны.

Такім чынам, з унутранага і міжнароднага пунктаў гледжання, ледзь прыкметныя беларускія «выбары» могуць прывесці да вельмі прыкметным наступстваў.

Калі хоць што-небудзь з апісанага рэалізуецца, Захад адыдзе яшчэ далей ад уласных прынцыпаў. Так што Лукашэнка застаецца дыктатарам з самым вялікім стажам на еўрапейскім кантыненце.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках