28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кобрыне кіроўца грузавіка знёс помнік Сувораву (Фота)

78
У Кобрыне кіроўца грузавіка знёс помнік Сувораву (Фота)

У Кобрыне 17 верасня кіроўца грузавіка выпадкова знёс бюст расейскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву, усталяваны перад уваходам у Кобрынскі ваенна-гістарычны музей.

Пра гэта ў Facebook паведаміў мясцовы актывіст аргкамітэта «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Віктар Гарбачэўскі.

«Сёння ў Кобрыне шляхам небяспечнага і дакладнага манеўравання знішчаны помнік кату Беларусі – Сувораву. Ура! Так значна лепш. Дзякуй кіроўцу Брэсцкага мясакамбіната», – адзначыў ён.

Усяго ў Кобрыне ў часы СССР былі ўсталяваныя два бюсты і адзін помнік Сувораву ў поўны рост, нагадвае krynica.info.

Аляксандр Сувораў (1729 – 1800) – расейскі палкаводзец, які ў гісторыю Беларусі ўвайшоў актыўным удзелам у крывавым падаўленні вызваленчых сілаў Барскай канфедэрацыі ў 1768 – 1772 гадах і паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе. За падаўленне апошняга яму была падараваная Кобрынская воласць з больш чым 13 тыс. мужчынскага насельніцтва. Супраць яго ўшанавання ў Беларусі актыўна выступаюць нацыянальна-арыентаваныя сілы.

Фото: Дмитрий Мех
Специально для charter97.org
Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках