28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае войска трэніруюць для развязання «ўнутрыдзяржаўных задач»

8
Беларускае войска трэніруюць для развязання «ўнутрыдзяржаўных задач»
ФОТА: BYMEDIA.NET

Ва ўмовах крызісу ўлады адкрыта наважылі зрабіць стаўку на ўзброеныя сілы.

На палігоне Лепельскі ў рамках камандна-штабнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі адпрацоўваліся пытанні арганізацыі вываду мірнага насельніцтва з умоўнага населенага пункта, занятага «незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі», піша «Ваяр».

У вучэннях задзейнічана звыш 7 тысяч чалавек, у тым ліку вайскоўцы з 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і байцы з падраздзяленняў МУС.

«Асаблівасць гэтых камандна-штабных вучэнняў - у тым, што ў ім бяруць удзел не толькі штабы і падраздзяленні Узброеных сіл, але і органы кіравання і падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў, органаў памежнай службы, аператыўнага камітэта КДБ, МНС, Следчага камітэта, Камітэта судовых экспертыз. Перад імі стаіць задача хуткага рэагавання на тыя пагрозы, якія могуць узнікаць унутры нашай дзяржавы», - заявіў першы намеснік міністра абароны Беларусі Алег Белаконеў.

Паводле задумы, незаконныя ўзброеныя фармаванні занялі ўмоўны населены пункт Жылін з мэтай схілення мірнага насельніцтва на свой бок.

Прадстаўнікі Узброеных Сіл і Міністэрства ўнутраных спраў павінны былі правесці перамовы аб вывадзе мірнага насельніцтва з небяспечнага перыметра, а ў выпадку нязгоды сепаратыстаў з высунутымі ўмовамі - правесці аперацыю зачысткі і блакавання горада.

Як адзначыў намеснік камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік Уладзімір Кулажын, адной з мэтаў адпрацоўкі гэтага тактычнага манеўру з'яўляецца цеснае ўзаемадзеянне падраздзяленняў Узброеных Сіл і ўнутраных войскаў МУС для забеспячэння бяспекі дзяржавы і ліквідацыі магчымых пагроз.

«На гэтым этапе мы адпрацоўваем рэальныя практычныя дзеянні, зыходзячы з аналізу формаў і спосабаў вядзення сучасных узброеных канфліктаў, - распавёў палкоўнік Уладзімір Кулажын. - Немалаважна, што ў гэтым манеўры бяруць удзел вайскоўцы з боку як Узброеных Сіл, так і Міністэрства ўнутраных спраў. Гэта ўзаемадзеянне неабходна для стварэння адзінай сістэмы кіравання міжведамасных падраздзяленняў у інтарэсах забеспячэння абароны дзяржавы».

Нагадаем, што войскі МУС «адзначыліся» 19 снежня 2010 года брутальным разгонам мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Менску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках