25 красавiка 2024, Чацвер, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2017 годзе ўлады хочуць значна павялічыць «прыбыткі» ад штрафаў

19
У 2017 годзе ўлады хочуць значна павялічыць «прыбыткі» ад штрафаў

У наступным годзе чыноўнікі плануюць сабраць за кошт штрафаў на 9 мільёнаў даляраў больш.

На днях Мінфінансаў апублікавала законапраект бюджэту на 2017 год. Сайт charer97.org палічыў, што ў 2017 годзе беларусы заплацяць амаль на 14% больш штрафаў, чым у 2016 годзе.

Калі ў законе аб рэспубліканскім бюджэце за гэты год было прапісана, што даходы ад штрафаў складуць 120 мільёнаў рублёў (для прастаты падліку мы будзем параўноўваць сумы ў дэнамінаваных рублях), то ў 2017 улады хочуць аштрафаваць беларусаў ужо на 136 мільёнаў рублёў.

Пры гэтым базавая адзінка з 1 студзеня 2017 года павялічыцца толькі на 9% (з 21 рубля да 23). Атрымліваецца, чыноўнікі хочуць не толькі атрымліваць больш грошай ад штрафаў, але і штрафаваць больш людзей.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках