19 красавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ прыняў заяўку Босніі і Герцагавіны на ўступленне ў склад Звязу

ЕЗ прыняў заяўку Босніі і Герцагавіны на ўступленне ў склад Звязу
ФОТА З САЙТА UMMA.UA

Цяпер Брусэль абвесціць аб умовах, якія неабходна выканаць краіне для працэдуры збліжэння з ЕЗ.

Еўрапейскі Звяз прыняў заяўку на уступленне ў яго склад Босніі і Герцагавіны, паведамляе interfax.by.

«Сёння мы перажываем па-сапраўднаму гістарычны момант, які тычыцца вызначэння кірунку ў Еўропе і еўрапейскай будучыні Босніі і Герцагавіны», - заявіў баснійскі прэм'ер-міністр Дзяніс Звіздзіч.

«Гэта адна з самых прыемных навін для Босніі і Герцагавіны, у асаблівасці, для моладзі», - дадаў ён.

Прыняцце заяўкі на ўступленне ў склад ЕЗ з'яўляецца адным з першых крокаў, неабходных для далейшага працэсу далучэння краіны да Звязу.

Цяпер Брусэль абвесціць аб умовах, якія неабходна выканаць Босніі і Герцагавіне для працяглай працэдуры збліжэння з ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках