25 красавiка 2024, Чацвер, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка – пра расейскі газ: Мы целяпаемся ўжо некалькі месяцаў

31
Лукашэнка – пра расейскі газ: Мы целяпаемся ўжо некалькі месяцаў

Правадыр раскрытыкаваў Расею за негатоўнасць знізіць кошт газу.

Паводле ягоных слоў, Масква і Менск ужо некалькі месяцаў «целяпаюцца» і не могуць развязаць гэтае пытанне. Лукашэнка ўспрымае гэта як ціск.

«Мы целяпаемся, ужо некалькі месяцаў не можам дамовіцца пра кошт газу. У сувязі з гэтым Расея знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь. Мы гэта ўспрымаем як ціск на Беларусь, але ціску я не пацярплю і беларусы таксама», - сказаў дыктатар у аўторак на сустрэчы з дзяржсакратаром «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі Грыгорыем Рапотам, паведамляе РБК са спасылкай на РІА «Новости».

Раскрытыкаваўшы Маскву за нежаданне ісці на сустрэчу ў перамовах аб зніжэнні кошту газу, Лукашэнка таксама нагадаў пра іншыя праблемы. Паводле ягоных слоў, тавары з Беларусі пры пастаўках у Расею «блакуюцца, асабліва прадукты харчавання, якія Еўразвяз закупляе і гатовы закупляць, але ў Расеі яны чамусьці няякасныя».

«Зразумела, калі мы пастаўляем якасны тавар прымальнымі коштамі ў РФ, мы б'ём па кішэнях алігархаў ад сельскай гаспадаркі ў Расеі. Яны ціснуць на ўрад... а ўрад дае каманду «піль» рознага кшталту чыноўнікам ад Рассельгаснагляду і гэтак далей... Ужо надакучыла, ужо праз край. Далей так прадаўжацца не можа», - цытуе правадыра агенцтва.

Раней, 11 верасня, Лукашэнка заявіў, што Расеі і Беларусі ўдалося дамовіцца пра кошт газу. «Практычна дамовіліся, стварылі нейкі дакумент», - казаў ён, удакладняючы, што «расейскі бок, мабыць, прапануе нейкія свае варыянты». Як паведамляў беларускі правадыр, праект дакумента знаходзяцца ва ўрадзе Расеі. «Думаю, найбліжэйшым часам мы развяжам гэтае пытанне», - казаў Лукашэнка.

Беларусь дамагаецца ад Расеі зніжкі на газ і ўважае за справядлівы кошт $73 за 1 тысячу куб м. Менск скарачаў выплаты за расейскі газ, а Масква, у сваю чаргу, зніжала аб'ём паставак. Адначасова праходзілі перамовы, і ў канцы жніўня «Камерсант» пісаў, што на ўзроўні профільных міністэрстваў і віцэ-прэм'ераў удалося ўзгадніць новую схему коштаўтварэння на расейскі газ. Згодна з гэтай схемай, паводле звестак выдання, кошт газу для Беларусі павінен вызначацца адпаведна сярэдняму кошту адзінай сістэмы газазабеспячэння Расеі, памножанай на падвышальныя каэфіцыент, што дае зніжэнне кошту да $100 за 1 тысячы куб м з цяперашніх $132.

Пазней расейскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч зняпраўдзіў паведамленні пра дамоўленасці аб змене формулы кошту.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках