25 красавiка 2024, Чацвер, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыехалі кітайскія вайскоўцы

3
У Беларусь прыехалі кітайскія вайскоўцы

Вайскоўцы прабудуць у краіне да заўтра.

Дэлегацыя войска Кітая на чале з намеснікам начальніка Аб'яднанага штаба вайсковай рады генерал-палкоўнікам І Сяогуанам прабудзе ў нашай краіне з 21 да 23 верасня, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

«У рамках праграмы візіту 21 верасня адбылася сустрэча начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл - першага намесніка міністра абароны Беларусі Алега Белаконева з кіраўніком кітайскай вайсковай дэлегацыі, падчас якой бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Акрамя таго, 22 верасня дэлегацыя наведае адну з воінскіх часцей Узброеных сіл, дзе азнаёміцца з яе жыццядзейнасцю і баявой падрыхтоўкай асабовага складу», - паведамілі ў Мінабароны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках