20 красавiка 2024, Субота, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касірка ламбарда, якая дала адпор рабаўнікам: Я проста не зразумела, што гэта ўсё ў рэальнасці

23
Касірка ламбарда, якая дала адпор рабаўнікам: Я проста не зразумела, што гэта ўсё ў рэальнасці

24-гадовая дзяўчына абараніла ламбард ад узброеных рабаўнікоў, а ролік з яе рэплікамі «вы здурэлі ці што?» трапіў у Сетку.

15 верасня а 20.00 двое мужчын ледзь не абакралі ламбард у Менску. Прычым словы «ледзь не» тут не галоўныя: рабаўнікі сышлі ні з чым дзякуючы смеласці касіркі, якая не толькі дала ім адпор, але і ледзь не адабрала пісталет!

Відэа з камеры відэаназірання зараз разглядаюць і на ўсю моц перасылаюць адзін аднаму карыстальнікі сацсетак з каментарамі накшталт «яно сапраўднае?!» і «Гай Рычы ўжо ў чарзе за сцэнаром!», піша kp.by.

Нам удалося датэлефанавацца да адважнай дзяўчыны, якой аказалася ўсяго 24 гады.

- Я сядзела, заканчвала працу, раптам зайшоў малады чалавек і кажа: «Давайце мне грошы з касы!» Я спытала: «У сэнсе?» Адразу, вядома, падумала, што гэта жарт. Потым я звярнула ўвагу на тое, што мужчына быў у пальчатках і з пісталетам. Я пісталетаў ніколі ў жыцці не бачыла, - распавядае касірка Яўгенія. - «Страляйце! - кажу. - Нічога я вам не аддам!» У той момант я не ўспрымала тое, што адбываецца як рэальнасць. Калі шчыра, час да прыезду аховы доўжыўся вечнасць! Я чакала яе як не ведаю каго.

Не атрымаўшы грошай ад смелай дзяўчыны, рабаўнікі ўцяклі.

- Я ніколі не думала, што такое можа адбыцца са мной у рэальнасці. У першы дзень, калі выйшла на працу пасля здарэння, было страшнавата... - кажа дзяўчына, якая сапраўды ўжо пачала працаваць у тым самым ламбардзе. - Пасля таго, што здарылася начальства таксама было ў шоку. Усе мне тэлефанавалі, пыталіся, як я, адышла ад стрэсу ці не.

За тое, што дзяўчына не пабаялася і абараніла ламбард ад рабаўнікоў, кіраўніцтва дало ёй тры выходныя дні. Яўгенія кажа, што цяпер ёй ужо значна лепш.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках