19 красавiка 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анекдот ў Малінаўцы: на месцы для выгулу сабак усталявалі шыльду, якая забараняе выгул сабак

15
Анекдот ў Малінаўцы: на месцы для выгулу сабак усталявалі шыльду, якая забараняе выгул сабак

Адбылося гэта праз зварот незадаволеных жыхароў, чые дзеці гулялі на пустцы.

Пасля трох месяцаў «вайны» з мясцовым ЖЭУ жыхары вуліцы Слабадской дамагліся ўстаноўкі шыльды «Месца для выгулу сабак» у яры ля 79-га дома. Але некалькі дзён таму месца перастала быць такім: на кожным спуску да пляцоўкі «Зелянбуд» усталяваў шыльды, якія забараняюць выгульваць свойскіх жывёлін. Адбылося гэта праз зварот незадаволеных жыхароў, чые дзеці гулялі на пустцы, паведамляе onliner.by.

Некалькі гадоў таму пустка ў Малінаўцы паводле пастановы адміністрацыі раёна здабыла статус месца для выгулу сабак, пляцоўка і цяпер пазначаная ў спісе такіх месцаў на сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Фаўна горада».

- На гэтай пустцы ўжо шмат гадоў з сабакамі гуляе ўся Малінаўка. Пазаўчора «Зелянбуд» на кожным спуску паставіў шыльды з надпісам «выгулу свойскіх жывёлін забаронены!» (са сціжмай клічнікаў). Людзі надпісы, вядома, ужо абарвалі. Мы патэлефанавалі начальніку «Зелянбуда», і ён зачытаў нам ананімны ліст некага з мясцовых жыхароў. У ім было сказана, што на зялёнай зоне шпацыруюць ягоныяя дзеці, а там вельмі шмат сабак, што даволі лагічна: дзе ж ім яшчэ быць, калі не на пляцоўцы для выгулу сабак? - выкладае пазіцыю мясцовы жыхар Арцём.

У «Зелянбудзе» з такой пазіцыяй катэгарычна не згодны: камунальнікі самавольна надалі месцу статус пляцоўкі, мяркуюць у арганізацыі.

- Гэтая зялёная зона належыць «Зелянбуду», у свой час ЖРЭА самавольна паставіла там шыльды, нікому пра гэта не паведаміўшы. Цяпер мы спрабуем разабрацца, хто ім даў такі загад. Яны шукаюць паперы, якія змогуць пацвердзіць іх пазіцыю, - распавялі ў «Зелянбудзе».

У намесніцы дырэктара добраўпарадкавання жыллёвага фонду КУП ЖКГ №1 Маскоўскага раёна Менска Ганны Хутарской пазіцыя супрацьлеглая. На ейную думку, памылку дапусціў «Зелянбуд»:

- Гэта месца для выгулу было зацверджана яшчэ ў 2006-2007 гадах, але «Зелянбуд», каб адрэагаваць на зварот некага з мясцовых жыхароў, усталяваў забараняльныя шыльды. Іх паставілі памылкова. Ужо сёння-заўтра канфлікт будзе вычарпаны, і шыльды «Зелянбуда» прыбяруць, - патлумачыла намесніца дырэктара.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках