25 красавiка 2024, Чацвер, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крычаўгрузаўта» будзе працаваць адну гадзіну на тыдзень

14
«Крычаўгрузаўта» будзе працаваць адну гадзіну на тыдзень
ФОТА: Ілля Дарафееў/PANORAMIO

Адсутнасць працы змушае скараціць працоўны тыдзень у ААТ «Крычаўгрузаўта» да адной гадзіны з 8 да 9 гадзін раніцы па панядзелках.

Інфармацыю аб скарачэнні працоўнага тыдня пацвердзіў БелаПАН дырэктар аўтатранспартнага прадпрыемства, «дэпутат» Крычаўскага райсавета дэпутатаў Уладзімір Ільянкоў. Разам з тым ён адзначыў, што канчатковая пастанова яшчэ не прынятая і ўсё стане вядома 26 верасня.

Дырэктар адмовіўся каментаваць планы паляпшэння сітуацыі на «Крычаўаўто». Паводле ягоных слоў, усё вызначаюць акцыянеры.

Як паведаміў крычаўскі журналіст Мікалай Гердзій, аднагадзінны працоўны тыдзень на прадпрыемстве ўведзены афіцыйна загадам з 19 верасня. Паводле ягоных слоў, «Крычаўгрузаўта» будзе працаваць з 8 да 9 гадзін раніцы па панядзелках.

Ён таксама распавёў, што яму вядома пра планы аб'яднання ААТ «Крычаўгрузаўта», больш за 37% акцый якога належыць дзяржаве, з Крычаўскім філіялам «Аўтобусны парк №3» ААТ «Магілёўаблаўтатранс».

Паводле звестак рэсурсу emitent.info, дзе размяшчаецца інфармацыя аб ААТ, колькасць працаўнікоў на «Крычаўгрузаўта» ў першым квартале гэтага года складала 54 чалавекі, у 2006 годзе - 122. У 2015 годзе прадпрыемства спрацавала ў страту на 966 млн недамінаваных рублёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках