24 красавiка 2024, Серада, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэкан факультэта філасофіі БДУ адсвяткаваў «дзень нараджэння» «чарнасоценнага» сайту

32

Гігін быў заўважаны на гадавіне чарнасоценнага рэсурсу.

Вядучы праграмы АНТ «Справа прынцыпу» і адначасова дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Гігін фігуруе на фотаздымках з гадавіны рэсурсу «Імхаклаб».

Гэты чарнасоценны рэсурс арыентаваны на беларускую аўдыторыю.

Здымкі апублікаваў у адкрытым доступе адзін з удзельнікаў святкавання, паведамляе «Наша Нiва».

За сталом, у кампаніі з Гігіным, сядзіць выкладчык БДПУ імя Максіма Танка Валянцін Старычонак, палітолаг Пётр Пятроўскі, Аляксей Дзермант (рэдактар сайта) і іншыя праваднікі ідэй "расейскага свету" ў Беларусі. Яны, дарэчы, самыя частыя госці на праграме Гігіна.

Частка з іх у мінулым была вядомая як радыкальныя прыхільнікі беларускай незалежнасці, нават як актывісты «балта-крывіцкіх» ініцыятыў, але з часам яны перайшлі ў расейскія праекты з незразумелым, але шчодрым фінансаваннем.

Таксама за сталом былі госці з чарнасоценных структур з Расеі і Латвіі.

«Я не буду гэта каментаваць», - так адказаў Вадзім Гігін на пытанне «Нашай Нiвы», чаму ён удзельнічаў у гэтай гутарцы.

Сябры «Імхаклаба» рэгулярна бяруць удзел у расейскіх семінарах, арганізатары якіх раней навучалі цяперашніх ідэолагаў т.зв. «ДНР» і «ЛНР».

Кіраўнік і заснавальнік «Імхоклаба» - жыхар Латвіі Юрый Аляксееў, які змагаецца за правы расейцаў у Латвіі. Юрый Аляксееў піша, у тым ліку, на «Рэгнум» - расейскі радыкальна- чарнасоценскі рэсурс.

Сярод каментароў на старонцы Аляксеева ў «Фэйсбуку» можна знайсці «хутка будзем вызваляць Рыгу і Нарву».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках