29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кох: РФ пакрысе праходзіць усе стадыі развіцця класічнай дыктатуры

13
Кох: РФ пакрысе праходзіць усе стадыі развіцця класічнай дыктатуры
Альфрэд Кох

Пуцін мае цяпер столькі ж улады, колькі меў Гітлер пасля падпалу Райхстагу.

Былы расейскі палітык Альфрэд Кох, які займаў за прэзідэнтам Барысам Ельцыным пасаду намесніка старшыні ўрада РФ, мяркуе, што цяпер Расея рухаецца да дыктатуры.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Барысу Райтшустэру, апублікаванаму ў нямецкім Bild, паведамляе inopressa.ru.

«Расея цяпер пакрысе праходзіць усе стадыі развіцця класічнай дыктатуры, - упэўнены Кох. - Цяпер Пуцін пры дапамозе беспрэцэдэнтна бруднай і несумленнай перадвыбарнай барацьбы займеў цалкам кантраляваную Дзяржаўную думу, здольную пры гэтым і мяняць канстытуцыю, і касаваць вэта прэзідэнта».

Са слоў былога віцэ-прэм'ера, цяпер «Дума можа прызначыць Пуціна царом, нават калі той тэатральна будзе адмаўляцца».

«Я думаю, што цяпер ён (Пуцін) мае такую ж паўнату ўлады, як Гітлер пасля падпалу Райхстагу. Адпаведна варта чакаць прыняцця законаў у духу нямецкага закона аб надзвычайных паўнамоцтвах ад 24 сакавіка 1933 года. «Нагоду знайсці лёгка», - кажа Кох, нагадваючы пра тое, што для скасавання губернатарскіх выбараў у 2004 годзе Пуцін «выкарыстаў у якасці падставы тэракт у Беслане, хоць было відавочна, што адно ніяк не звязанае з іншым».

У цэлым давяраць Пуціну ні ў сірыйскім, ні ва ўкраінскім пытаннях нельга, мяркуе экс-палітык: «Пуцін неаднаразова казаў, што менавіта ён разумее пад паняткам суверэнітэт. На ягоную думку, гэта права выконваць свае абавязанні датуль, пакуль яны абяцаюць выгаду. Дык які сэнс гаварыць з ім пра нейкія дамоўленасці?» Як сказаў Кох, калі «Пуцін бачыць у чым-небудзь выгаду для сябе, ён зробіць усё без дыялогаў і ўмоў. Калі ж для яго не будзе ніякай выгады, то няма ніякай розніцы, колькі папер ён падпіша (...) калі той ці іншы дакумент не абяцае яму выгады, ён можа ім падцерціся».

«Успомніце аб мемарандуме, у якім Расея гарантавала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў абмен на адмову ад ядзернай зброі. Гэтага прыкладу дастаткова, каб зразумець, што давяраць Пуціну нельга. З ім можна размаўляць толькі з пазіцыі моцы», - падкрэсліў Кох.

Санкцыі, накладзеныя на Расею, на ягоную думку, «трэба зняць», але «толькі тады, калі будуць выкананыя ўсе патрабаванні міжнароднага права». «Гэта ніякі не дыялог, а капітуляцыя, калі санкцыі скасуюць за псэўдамірнае развязанне на Данбасе, і баязліва праігнаруюць тое, што Крэмль не мае ні найменшага жадання весці перамовы аб анэксаваным Крыме».

Да таго ж важным умовай для зняцця санкцый, дадае Кох, з'яўляецца «скасаванне контрсанкцый Крамля - забароны на імпарт прадуктаў харчавання з Захаду». «Але такі крок прынясе Пуціну немалыя праблемы, бо вялікія расейскія канцэрны-манапалісты, кантраляваныя людзьмі з пуцінскага асяродку, страцяць велізарныя прыбыткі, якія яны цяпер атрымліваюць праз адсутнасць на рынку танных канкурэнтаздольных заходніх прадуктаў».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках