23 красавiка 2024, aўторак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У берасцейскай школе выставілі стэнд для піянераў з Паўлікам Марозавым

31

Незвычайнае відовішча з'явілася ў сярэдняй школе №5 горада Берасця.

Як піша «Наша Нiва» са спасылкай на свайго чытача, на другім паверсе школы развешаныя архіўныя фота савецкай піянерыі, надрукаваныя з некалькіх расейскіх сайтаў.

Сярод іншых плакатаў ёсць і выява Паўліка Марозава - хлопчыка, якога савецкія ідэолагі ўхвалялі за тое, што ён даказаў на свайго бацьку, які не хацеў уступаць у калгас.

«Я знайшоў у інтэрнэце, што больш за сто тысяч дзяцей удзельнічаюць у піянерскай арганізацыі ў Берасцейскай вобласці.

На маю думку, нічога добрага ад такой піянерыі для нашай краіны няма. Паўлікі Марозавы давялі СССР да беднасці, татальнага п'янства і разладу.

Па-мойму, у піянерыі дзяцей прывучаюць да ўдзелу ў сістэме і падпарадкавання ёй. Фармальна ўдзел у піянерах ахвотны, а я праз сваіх дзяцей ведаю, што школам вызначаюць колькасць прынятых у піянеры, а на школьных сценах вісяць агітацыйныя стэнды толькі гэтай арганізацыі.

Па-мойму, няхай дзеці вучацца, займаюцца спортам, адпачываюць, каб выраслі здаровымі людзьмі і сумленнымі працаўнікамі, а не займаюцца квазіпалітычнай бязглуздзіцай», - піша чытач.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках