20 красавiка 2024, Субота, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Пачуццё гумару паляпшае памяць

Навукоўцы: Пачуццё гумару паляпшае памяць

Агульнавядомае выказванне «Смех - найлепшыя лекі» зараз пацвердзілі і лекары.

Даследчыкі Універсітэта Лома Лінда (Паўднёвая Каліфорнія, ЗША) выявілі сувязь паміж пачуццём гумару і станам памяці ў пажылых людзей, паведамляе Pannochka.net.

Падчас навуковага экспэрыменту навукоўцы прааналізавалі звесткі 20 практычна здаровых пажылых людзей пасля таго, як тыя прагледзелі камедыйныя відэа цягам кароткага часу. Кантрольная група пажылых людзей не глядзела відэа наогул. Удзельнікам кожнай групы былі дадзеныя тэсты на стан памяці, акрамя таго, навукоўцы ўзялі іх узоры сліны для вымярэння ўзроўню гармонаў. Ва ўдзельнікаў, што паглядзелі смешнае відэа, была зафіксаваная большая колькасць балаў у тэстах, а ўзровень гармону кортызолу быў значна ніжэйшы.

Аўтары даследавання растлумачылі, што смех прымушае арганізм выдзяляць эндарфіны і накіроўвае дапаміны ў мозг, павялічваючы агульную актыўнасць арганізма і нармалізуючы яго функцыі. Здольнасць да навучання і ўзнаўлення інфармацыі становіцца больш складанай у працэсе старэння арганізма.

Смех у кампаніі сяброў ці прагляд 20-хвіліннага відэароліка эфектыўна справіцца з паўсядзённым стрэсам, сцвярджаюць спецыялісты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках