28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка з Міколкам праехаўся на «Харлеі» па Менску

76

Дыктатар бярэ ўдзел у байк-парадзе ўжо другі раз.

Нагадаем, у 2009 годзе падчас мота-свята ён узначаліў калону байкераў на дадзеным яму матацыкле Harley Davidson. Тады, пасадзіўшы пяцігадовага сына Міколку на бензабак, Лукашэнка даехаў ад Палаца спорту да Бараўлян. За Лукашэнкам ехала блізу 800 матацыклістаў, піша kp.by.

Сёння байкеры адзначаюць закрыццё сэзону-2016 - на акцыю пад назвай «H.O.G. Rally Minsk» з'ехалася блізу трох тысяч матацыклістаў не толькі з Беларусі - але і з суседніх краін. Дарэчы, замежным гасцям пры наяўнасці квітка на закрытую частку злёту (ён каштуе 100 еўраў) скасавалі візы - такое ў Беларусі было толькі адзін раз - падчас Чэмпіянату свету ў хакеі ў 2014 годзе.

Апоўдні байкеры з'ехаліся на пляцоўку каля Кургана Славы. Прыехаў сюды і Аляксандр Лукашэнка. Тут ён пагутарыў з прадстаўнікамі галоўнай канторы Harley-Davidson. Потым ён сеў на чорна-чырвоны «Харлей». 12-гадовы Міколка сеў ззаду бацькі. Адрозна ад мінулага разу, цяпер абодва былі ў матацыклетных шаломах. Лукашэнка ўзначаліў калону, за ім на «Харлеі» ехаў ягоны старэйшы сын Віктар з жонкай. Ззаду на міліцэйскім матацыкле Harley-Davidson Electra Glide ехаў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.

Калона прыехала да Палаца спорту. Тут гасцей чакае маштабнае свята. Дарэчы, уваход - бясплатны, але трэба прайсці праз рамкі металадэтэктараў. Прыходзіць з алкаголем, вострымі прадметамі на пляцоўку правядзення ралі нельга. Гасцей чакаюць 20 зон чыннасці - барацьба сумо, хэнд-мэйд, стрэльбішча, сямейны квэст. Матацыклісты пакажуць розныя штукі - дарэчы, у гэтым шоў паўдзельнічаюць супрацоўнікі мотоаддзелаў аўтаінспекцыі Расеі і ДАІ Беларусі. Тыя, хто маюць пасведчанні катэгорыі «А», змогуць бясплатна пакатацца на «Харлеях». Тыя, хто не маюць пасведчанняў, змогуць здаць практычны экзамен на катэгорыю А1, які прыме Дзяржаўная аўтаінспекцыя. Таксама тут адбудзецца фінал чэмпіянату Беларусі ў сілавым экстрыме сярод прафесіяналаў.

Галоўныя зоркі акцыі - латвійскі рок-гурт Brainstorm і Дыяна Арбеніна з гуртом «Ночные снайперы». Скончыцца свята салютам.

Увечары ў Falcon Club пройдзе закрытая частка імпрэзы - менавіта на яе патрэбны квіток за 100 еўраў. У праграме - бяседа, выступ вакаліста гурта Deep Purple Джо Ліна Тэрнэра і фінскага гурта The Rasmus.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках