23 красавiка 2024, aўторак, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Праваслаўная пошта»: у Менску над уваходам у аддзяленне сувязі з'явіліся купалы

19
«Праваслаўная пошта»: у Менску над уваходам у аддзяленне сувязі з'явіліся купалы
ФОТА: TUT.BY

Некалькі тыдняў таму над уваходам у аддзяленне сувязі ва Уруччы з'явіліся купалы і звон.

Некаторым жыхарам гэта здаецца камічным: маўляў, у нас што - з'явілася праваслаўная пошта?

Аддзяленне «Белпошты» № 141 у Менску шмат гадоў знаходзіцца на вуліцы Русіянава, 9. У тым жа будынку, але трохі далей, знаходзіцца аддзяленне банка, аптэка, крама. Адкуль раптам з'явіліся купалы з звонам?

Выяўляецца, піша tut.by, яшчэ летам мінулага года менскі прыход у гонар Сабора беларускіх святых атрымаў стацыянарнае памяшканне ў адным будынку з поштай, перабраўшыся сюды з будынка ЖЭС-100 непадалёк. У пошты і прыходу агульны ўваход: аддзяленне сувязі - на першым паверсе, аддзяленне царквы - на другім. Такім чынам, царква суседзіць з поштай ужо больш за год, але толькі кагадзе тут з'явіліся пляскатыя фанерныя купалы.

Аднак пра тое, што ў будынку знаходзіцца праваслаўны прыход, можна даведацца, толькі увайшоўшы ў агульныя «сенцы», а знадворку пра гэта падказвае толькі невялікі шчыт з аб'явамі ды вітражныя абразы ў вокнах. Вось здалёк і здаецца, што пошта тут з рэлігійным ухілам.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы Сергій Лепін распавёў, што памяшканне царквы – часовае, і будынкі, у якіх праводзяцца набажэнствы, пазначаюцца адпаведным чынам. І калі ў тым жа будынку знаходзяцца іншыя ўстановы, то такое пазначэнне (у гэтым выпадку - купалы і звон) - вымушаны кампраміс.

Далей на вуліцы Русіянава, у будынку інтэрната прыладабудаўнічага завода «Аптрон», ёсць яшчэ адно часовае памяшканне для рэлігійных абрадаў: царква ў імя святой пакутніцы Таццяны. Тут ёсць асобны ўваход, над ім - толькі аб'ёмны пазалочаны купал з крыжам без якіх-небудзь надпісаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках