20 красавiка 2024, Субота, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гістарычным цэнтры Воршы пачалі рэканструкцыю без узгаднення з археолагамі

7

Менавіта там, на думку гісторыкаў, могуць знаходзіцца рэшткі Аршанскага замка.

Цэнтральная пажарная частка Оршы доўга знаходзілася ў гістарычным цэнтры горада, на Замчышчы. Нечакана ў сярэдзіне верасня, даслоўна за дзень, «пажарная» была абнесеная бетонным парканам і пачалося разбурэнне будынка, пабудаванага да II сусветнай вайны. Усё гэта пачало адбывацца без узгаднення са спецыялістамі ў галіне археалогіі, паведамляе «Радыё Рацыя».

ФОТА: «Радыё Рацыя»

Хоць менавіта там, на думку гісторыкаў, могуць знаходзіцца рэшткі Аршанскага замка, які абараняў старажытны горад з канца XIV стагоддзя, а ў XVII, пасля некалькіх узяццяў чужынскімі войскам падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй (1654-1667), страціў свае функцыі, заняпаў і не дажыў да нашых дзён.

ФОТА: «Радыё Рацыя»

Рэзананс, які падняўся пасля нечаканага пачатку работ, прымусіў кіраўнікоў мясцовага МНС аператыўна, ужо падчас актыўнай фазы праекта, звярнуцца ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук і ўзгадніць рэканструкцыю з археолагамі, як таго і вымагала заканадаўства.

ФОТА: «Радыё Рацыя»

У выніку, як нам удалося даведацца, праект узгоднены і пастаўлены на кантроль - з Менска ў Воршу прыбыла спецыялістка-археолаг, якая будзе адсочваць усе працы на аб'екце.

Ёсць надзея, што найбліжэйшым часам на паркане з'явіцца і «пашпарт аб'екта», пакуль жа на браме няма ніякіх пазнак аб тым, што адбываецца ля Аршанскага Замчышча.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках