28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: два экскаватары вызваляюць «калегу» ў Калодзішчах

11
Фотафакт: два экскаватары вызваляюць «калегу» ў Калодзішчах

Пад Менскам працягваецца выратавальная аперацыя - экскаватар уграз у зямлі пры будаўніцтве аўтазаправачнай станцыі.

Цяпер яго спрабуюць «вызваліць» дзве іншыя машыны, якія выкапалі вакол глыбокі катлаван, піша belaruspartisan.org.

Удзельнікі групы «Арэнда міні экскаватара» перажываюць за захраслую тэхніку і публікуюць навіны пад хэштэгам #экскаватар_жыві.

Дарэчы, машыну спрабавалі выцягнуць такімі ж 22-тоннымі гігантамі, але яна толькі мацней легла на бок.

Паводле папярэдніх звестак, кошт гэтага экскаватара складае блізу 400 тысяч даляраў.

Дарэчы, у групе карыстальнікі актыўна дзеляцца парадамі, як жа выцягнуць машыну. Хтосьці ўжо гатовы яе выкупіць «за пару тысяч».

У будаўнічай кампаніі, якой належыць экскаватар, спадзяюцца на больш хуткае «выратаванне» тэхнікі і на тое, што яна істотна не пацярпела ад знаходжання ў балоцістым грунце.

А вось экскаватаршчыку не пашэнціла. Яго за гэта пазбавяць заробка. «На такім участку, увогуле, гэта не адгадаеш. Экскаватаршчыку трохі не пашанцавала, вядома. Пакараны ён будзе тым, што не атрымае заробак», - распавёў СТВ начальнік экскаватаршчыка Аляксандр Абрамовіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках