23 красавiка 2024, aўторак, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Бокій: Больш за ўсё рады бронзавай узнагародзе

2
Ігар Бокій: Больш за ўсё рады бронзавай узнагародзе
ІГАР БОКІЙ
ФОТА: GETTY IMAGES/BUDA MENDES

Для беларускага плыўца сярод вялікай колькасці ўзнагародаў з Паралімпіяды ў Рыа найбольш важная - бронзавая.

Пра гэта шасціразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Ігар Бокій заявіў сёння ў прэс-цэнтры БелТА.

«Можа быць, здзіўлю сваім адказам. Залатыя ўзнагароды вельмі каштоўныя, але больш за ўсё рады бронзавай узнагародзе на 100 м брасам. Вельмі складана даецца гэты стыль плавання, доўга рыхтаваліся да вырашальнага заплыву. У Лондане на гэтай дыстанцыі я не патрапіў у прызёры, а ў Рыа заняў трэцяе месца. Вельмі ўзрадаваўся гэтаму дасягненню», - сказаў Ігар Бокій.

Ігар Бокій з'яўляецца адзінаццаціразовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў у плаванні: у 2012 годзе ў Лондане ураджэнец Бабруйска пяць разоў падымаўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў плаванні, у Рыа-дэ-Жанейра стаў найлепшым на дыстанцыях у плаванні на 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем, 50, 100 і 400 м вольным стылем.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках